Градус Фарэнгейта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пакаёвы тэрмометр з градусамі па Цэльсіі і Фарэнгейту

Градус Фарэнгейта — адзінка вымярэння тэмпературы з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгейта была асноўнай у англамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгейта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага вучонага Габрыеля Фарэнгейта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.

На шкале Фарэнгейта кропка раставання лёду роўная +32 °F, а кропка кіпення вады +212 °F (пры нармальным атмасферным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгейта роўны 1/180 рознасці гэтых тэмператур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі версій паходжання шкалы. Па адной з іх, Фарэнгейт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпературу плаўлення (замярзання) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасцях, а за 100 °F — нармальную тэмпературу чалавечага цела (аднак Фарэнгейт памыліўся ў апошнім вымярэнні: нармальная тэмпература чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе версія, паводле якой за 100 градусаў тэмпературнай шкалы Фарэнгейт прыняў тэмпературу цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэння была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэнне стоградуснай кропкі на 2,1 °F, а не хібнасцю самога вымярэння. Сам Фарэнгейт лічыў, што тэмпература (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.

Арыфметычныя пераўтварэнні[правіць | правіць зыходнік]

Адзін градус Фарэнгейта роўны 5/9 градуса Цэльсія, а тэмпература па шкале Фарэнгейта звязана тэмпературай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.

З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгейта:

t_F = t_C \cdot {9 \over 5} + 32

З шкалы Фарэнгейта ў шкалу Цэльсія:

t_C = (t_F-32) \cdot {5 \over 9}

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]