Перайсці да зместу

Трэці сектар (грамадскае аб’яднанне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:54, 7 красавіка 2021, аўтар CommonsDelinker (размовы | уклад) (Removing Fest2014-3.png, it has been deleted from Commons by EugeneZelenko because: Copyright violation; see c:Commons:Licensing (F1): Non-trivial logo.)
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Лагатып грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар"
ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Місія Развіццё грамадскай актыўнасці сярод розных колаў насельніцтва Гарадзеншчыны праз інфармацыйную і адукацыйна-асветніцкую падтрымку дэмакратычных грамадскіх ініцыятыў
Дата заснавання 1997
Тып NGO, грамадскае аб'яднанне
Cтаршыня праўлення Вітаўт Руднік
Сайт www.3sektar.by

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» (Цэнтр «Трэці сектар») — грамадскае аб'яднанне, створана ў Гродна ў 1997 г. групай грамадскіх актывістаў і журналістаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Грамадзянская адукацыя ў галіне журналістыкі

Адзін з галоўных накірункаў дзейнасці арганізацыі. З 1997 г. на яе базе працуе «Школа маладога журналіста», выпускнікамі якой з'яўляюцца больш за 350 чалавек. У 2007, 2010, 2012, 2014 гг. на базе арганізацыі праводзіліся "Фестывалі моладзевай журналістыкі «Твой стыль». У 2007 г. быў створаны сайт «Твой стыль».

Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў

Трэці сектар — сайт, на якім друкуецца інфармацыя пра дзейнасць грамадскіх ініцыятыў Гарадзеншчыны. З красавіка 1999 г. выдавалася электронная рассылка «Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны». З 1997 да 2006 г. выдаваўся бюлетэнь (пазней часопіс) «Трэці сектар».

Культура і спадчына

Праграма накіраваная на захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны. У межах праграмы выдаваліся кнігі «Песня пра зубра», «Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны», «Легенды і міфы: ад Нёмана да Буга», «Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», відэапраект Постаці.

Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей

«Універсітэтэт Залатога Веку» для сталых людзей працуе ў Гродне з 2010 г. Яе мэтай з'яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю. Універсітэт Залатога Веку прызнаны «Лепшай адукацыйнай падзеяй года» у Беларусі ў 2014 г.

Транспамежнае супрацоўніцтва

Арганізацыя ладзіць трансгранічныя праекты ў галіне культуры, адукацыі, моладзі. Міжнародныя летнікі «ПоЛіБелКа» ладзіліся ў 2003, 2006, 2010 г. для прадстаўнікоў арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расіі. Форум грамадскіх арганізацый Еўрарэгіёна «Нёман» быў праведзены ў Гродне ў 2002 г.

Развіццё мясцовых супольнасцей

«Адкрытая школа мясцовых супольнасцей» ладзілася арганізацыяй у 2003—2011 гг.

Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль»

Фестываль журналістыкі, Гродна. Узнагароджанне пераможцаў

Фестываль заснаваны грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр «Трэці Сектар» у супрацоўніцтве з «Беларускай асацыяцыяй журналістаў» у 2007 годзе і быў задуманы як дадатковая пляцоўка для павышэння прафесійнага ўзроўню маладых журналістаў.

Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» адбыўся 18-20 траўня 2007 году.

Другі Фестываль адбыўся 21 траўня 2009 г. і атрымаў званне Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі [1].

У трэцім фестывалі, які адбыўся 25-27 мая 2012 г. прынялі ўдзел больш за 150 чалавек. Чацвёрты Фестываль прайшоў 16-18 мая 2014 і сабраў больш за 100 чалавек. У межах Фестываляў праводзяцца нацыянальны конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў, майстар-класы ад журналістаў-прафесіяналаў, а таксама Фотабатл для фатографаў-аматараў з розных гарадоў краіны.

Спасылкі