Грэта Юхансан
Грэта Юхансан | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду і плаванне[d] |
Нарадзілася |
9 студзеня 1895[1] |
Памерла |
28 студзеня 1978 (83 гады) ці 1978[4] |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 60 кг |
![]() |
Ганна Тэрэзія Маргарэт (Грэта) Юхансан (швед. Anna Teresia Margareta (Greta) Johansson; 9 студзеня 1895 — 28 студзеня 1978) — шведская спартсменка, плыўчыха, заваявала залаты медаль на летніх алімпійскіх гульнях 1912 г.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася і вырасла ў Стакгольме. Яе бацька працаваў кансьержам. Грэта 7 гадоў вучылася ў «Klara folkskola», дзе лічылася добрай вучаніцай. З дзяцінства выяўляла цікавасць да плавання, у 1905 годзе атрымала дазвол на заняткі плавання ў стакгольмскім басейне «Strömbadet». Па скачках у ваду з трампліна трэніравалася ў Ліза Рэгнел, у 1908 г. выйграла свае першыя спаборніцтвы па скачках з трампліна.
На летніх алімпійскіх гульнях 1912 г. заняла першае месца на спаборніцтвах па скачках у ваду, стаўшы тым самым першай шведкай — залатым алімпійскім медалістам. Пасля перамогі яна ў 1913 г. стала трэнерам па плаванні.
Грэта выйшла замуж за прафесійнага плыўца і трэнера Эрнста Брандстэна, які таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях-1912 і заняў 7-е месца, і разам з ім эмігравала ў ЗША, дзе ўнесла вялікі ўклад у развіццё водных відаў спорту.
У 1973 г. Грэта Юхансан разам з мужам уключана ў Залу славы сусветнага плавання.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/21 (1895-1896), bildid: 00026610_00005 — С. 2. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Anna Teresia Margareta, f. 1895 i Kungsholm Stockholms stad // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Anna Teresia Margareta, f. 1895 i Kungsholms Stockholms stad, Springflicka // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1