Гуань Чжун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуань Чжун
кіт.: 管仲
Нараджэнне 720 да н.э.
Смерць 645 да н.э.[1]
Месца пахавання
Дзейнасць філосаф, палітык, пісьменнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера філасофія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гуань Чжун

Гуань Чжун (кіт.: 管仲, 720 да н. э. — 645 да н. э.) — дзяржаўны дзеяч эпохі Чжаньго  (укр.), выбітны кітайскі мысляр, палітык, рэфарматар, заснавальнік грамадска-палітычнага вучэння фа цзя (легізму  (руск.)).

У 685 годзе да н. э. быў прызначаны кіраўніком царства Ці  (укр.) Хуань-гунам на пасаду кіраўніка ўрада і захоўваў за сабой гэтую пасаду на працягу сарака гадоў — аж да сваёй смерці. Ператварыў Ці ў самую магутную дзяржаву Кітая таго часу[2]. Першым у кітайскай гісторыі абгрунтаваў канцэпцыю дзяржаўнага кіравання на падставе закона — па прынцыпе « закон — бацька і маці народа». Паводле слоў Гуан Чжуна «кіраўнік і чыноўнікі, вышэйшыя і ніжэйшыя, знатныя і паспалітыя — усе павінны выконваць закон». Гэта дазволіла ўмацаваць царскую ўладу, адначасова аслабіўшы ўплыў спадчыннай арыстакратыі. Прапанаваў ідэю пакарання як галоўнага сродку кіравання — «калі баяцца пакаранняў, то лёгка кіраваць»[3].

Сталіцу дзяржавы Гуань Чжун падзяліў на 21 раён: шэсць з іх забяспечвалі гандлёвы даход дзяржавы, а пятнаццаць складалі ядро арміі Ці. Падобным чынам было арганізавана насельніцтва і за межамі сталіцы: 30 двароў складалі сяло, 10 вёсак — ваенны атрад, 10 атрадаў — адзін раён, 3 раёны — адзін павет, а паветы групаваліся ў пяць абласцей. Кіраўнікі ўсіх узроўняў прызначаліся зверху.

Гуань Чжун адмяніў атрыманую ў спадчыну з часоў Чжоу сістэму «калодзежных палёў», уся зямля ў межах дзяржавы абкладалася падаткам у адпаведнасці з яе прадукцыйнасцю. Соль падданым пачалі прадаваць па цвёрдай цане. Але кошт гэты была наўмысна завышаны і розніца ішла ў даходы дзяржавы. Па тым жа кошце прадавалі і танную соль, якую Ці купляла ў суседніх дзяржаў[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Ebrey, Patricia; Walthall, Ann; Palais, James (2009). East Asia: A Cultural, Social, and Political History. Houghton Mifflin Harcourt. с.22
  3. «Гуань-цзи», глава 48
  4. Мустафін О. Смачні пригоди. Екскурсії власною кухнею. К., 2020, с.70