Губа шурпатая альховая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Губа шурпатая альховая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trametes hirsuta (Wulfen) Lloyd, 1924

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5327
EOL  1017119
MB  531523

Губа шурпатая альховая[1], Карыёл валасісты (Trametes hirsuta) — від грыбоў сямейства Паліпоравыя (Polyporaceae), выклікае захворванні раслін. Насяляе на сухім лісце лісцяных дрэў, асабліва на буках. Сустракаецца круглы год і захоўваецца дзякуючы скурыстай структуры[2].

Экалогія і арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сапратроф драўніны лісцяных дрэў, у выглядзе выключэння сустракаецца і на хвойных пародах.

Шырока распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я.

Біятэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Ліяфілізаваныя  (руск.) культуры клетак губы шурпатай альховай выпрацоўваюць альдэгіды з алкенаў, што прадстаўляе біятрансфармацыйную  (англ.) альтэрнатыву азанолізу  (укр.)[3].

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Polyporus hirsutus (Wulfen) Fr., 1821
  2. Phillips, Roger (2006), Mushrooms. Pub. McMilan
  3. Sutton, Peter; Whittall, John (2012). Practical Methods for Biocatalysis and Biotransformations 2. Chichester, West Sussex: John Wiley & Sons, Ltd. pp. 200–202. ISBN 9781119991397.