Гульдэн
Выгляд


Гульдэн (ад Guldin - залатая манета) — гістарычная манета (першапачаткова з золата, затым са срэбра), а таксама валютная адзінка многіх краін.
Гістарычная манета
[правіць | правіць зыходнік]Залаты гульдэн
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова гульдэнам назвалі залатую манету, якая чаканілася ў Германіі з XIV стагоддзя ў перайманне залатому фларыну.
Першы час германскія фларыны (гульдэны) капіявалі фларэнційскую залатую манету, пазней на манетах сталі чаканіць уласныя сюжэты.
Гульдэны чаканілі ў Любеку, шырокае хаджэнне атрымалі таксама Рэйнскія гульдэны (іх выпускалі імперскія горада Трыр, Кёльн, Майнц).