Перайсці да зместу

Золата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
79 ПлацінаЗолатаРтуць
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіобійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
79Au
Уласцівасці атама
Імя, сімвал, нумар Золата/Aurum (Au), 79
79 Золата
196,967
4f145d106s1

Золата (лац.: Aurum) Au — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 79. Бліскучы жоўты метал.

Фізічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Чыстае золата — мяккі метал жоўтага колеру. Чырванаватае адценне некаторым вырабам з золата, напрыклад, манетам, надаюць прымешкі іншых металаў, у прыватнасці, медзі. У тонкіх плёнках золата прасвечвае зялёным. Золата валодае выключна высокай цеплаправоднасцю і нізкім электрычным супраціўленнем.

Золата — вельмі цяжкі метал: шчыльнасць чыстага золата — 19321 кг/м ³ (шар з чыстага золата дыяметрам 46 мм мае масу 1 кг). Сярод металаў па шчыльнасці займае шостае месца: пасля осмію, ірыдыю, рэнію, плаціны і плутонію. Высокая шчыльнасць золата палягчае яго здабычу. Самыя простыя тэхналагічныя працэсы, такія, напрыклад, як прамыванне на шлюзах, могуць забяспечыць вельмі высокую ступень вымання золата з прамыўной пароды.

Золата — вельмі мяккі метал: цвёрдасць па шкале Моаса ~ 2.5, па Брынелю 220—250 Мпа (параўнальная з цвёрдасцю пазногця).

Золата з’яўляецца высокапластычным металам: яно можа быць пракавана ў пласцінкі таўшчынёй да ~ 0,1 мкм (сусальнае золата). Золата можа быць выцягнута ў дрот з лінейнай шчыльнасцю да 500 м/г.

Тэмпература плаўлення золата складае 1064 °C. Шчыльнасць вадкага золата менш, чым цвёрдага, і складае 17 г/см³ пры тэмпературы плаўлення. Вадкае золата даволі лятучае і актыўна выпарваецца задоўга да тэмпературы кіпення.

Хімічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Золата — самы інертны метал, які стаіць у шэрагу напружанняў правей за ўсе іншыя металы. Пры звычайных умовах яно не ўзаемадзейнічае з большасцю кіслот і не ўтварае аксідаў, дзякуючы чаму было аднесена да высакародных металаў, у адрозненне ад звычайных металаў, якія разбураюцца пад дзеяннем навакольнага асяроддзя. Затым была адкрыта здольнасць царскай гарэлкі раствараць золата, што абвергла меркаванне аб яго хімічнай інертнасці.

Найбольш устойлівая ступень акіслення золата ў злучэннях +3, у гэтай ступені акіслення яно лёгка ўтварае з адназараднымі аніёнамі (F, Cl. CN) ўстойлівыя плоскія квадратныя комплексы [AuX4]. Адносна ўстойлівымі таксама з’яўляюцца злучэнні са ступенню акіслення+1, якія даюць лінейныя комплексы [AuX2]. Доўгі час існавала меркаванне, што +3 — вышэйшая з магчымых ступеняў акіслення золата, аднак, выкарыстоўваючы дыфтарыд крыптону, удалося атрымаць злучэнні Au+5 (фтарыд AuF5, солі комплексу [AuF6]). Злучэнні золата(V) з’яўляюцца стабільнымі толькі са фторам; мацнейшыя акісляльнікі.

Пры ўзаемадзеянні атамарнага фтору з пентафтарыдам золата былі атрыманы лятучыя фтарыды золата (VI) і (VII): AuF6 і AuF7. Яны надзвычай няўстойлівыя, асабліва AuF6, які дысмутыруе з утварэннем AuF5 і AuF7[1].

Ступень акіслення +2 для золата неўласціва, у рэчывах, у якіх яна фармальна роўная 2, палова золата, як правіла, акіслена до +1, а палова — да +3, напрыклад, правільнай іоннай формулай сульфату золата(II) AuSO4 будзе не Au2+(SO4)2−, а Au1+Au3+(SO4)2−2, аднак знойдзены комплексы, у якіх золата ўсё ж мае ступень акіслення +2.

Існуюць злучэнні золата са ступенню акіслення −1, якія называюцца аўрыдамі. Напрыклад, CsAu (аўрыд цезію), Na3Au (аўрыд натрыю)[2].

Прыродныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]
Залаты самародак

Малая доля ў складзе зямной кары (74-е месца сярод іншых элементаў), надзвычай рассеяны элемент. Здабываецца амаль у 50 краінах свету, асноўныя запасы — у Расіі, ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі. Кітай займае першае месца ў свеце па аб’ёмах здабычы і спажывання золата, а па разведаных запасах саступае толькі ПАР[3].

Выконвае функцыю грошай (усеагульны эквівалент і сродак забеспячэння нацыянальнай валюты). Выкарыстоўваецца ў мастацтве, ювелірнай справе, медыцыне, сплавы золата — у тэхніцы.

Зноскі

  1. Химия и жизнь, 1987 Архівавана 17 мая 2013.
  2. Неорганическая химия: в 3 т./Под ред. Ю. Д. Третьякова. Т. 3: Химия переходных металлов. Кн. 2. М.: Изд. центр «Академия», 2007, 400 с.
  3. zviazda.by