Перайсці да зместу

Гуміарабік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смала сенегальскай акацыі
Гуміарабік у парашку

Гуміарабік — цвёрдая празрыстая маса, якая вылучаецца рознымі відамі акацый; глейкая вадкасць, дубянее на паветры.

Гуміарабік раствараецца ў вадзе з утварэннем клейкага слабакіслага раствору. Гуміарабік раней шырока ўжывалі ў многіх галінах прамысловасці як клеючае рэчыва; з развіццём вытворчасці палімераў ён усё больш губляе сваё значэнне.