Гунунг-Лёсер
![]() | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Інданезія, Суматра |
---|---|
Плошча | 7927 км² |
Дата заснавання | 1980 |
Гунунг-Лёсер — нацыянальны парк на поўначы інданезійскага вострава Суматра, на мяжы правінцый Паўночная Суматра і Ачэх. Нацыянальны парк названы ад гары Лёсер, размешчанай на яго тэрыторыі. Плошча 416,5 тыс. га. Створаны ў 1934 годзе для аховы месцаў пражывання суматранскага насарога і арангутана.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гунунг-Лёсер працягнуўся на 150 км у даўжыню і больш за 100 км у шырыню. Вялікая яго частка пакрыта гарамі. 40 % тэрыторыі (пераважна на поўначы) размешчана на вышыні больш за 1500 м, і толькі 12 % тэрыторыі ў нізіннай паўднёвай палове — ніжэй за 600 м; каля 25 км парк праходзіць уздоўж узбярэжжа. На тэрыторыі парку — 11 вяршынь вышынёй больш за 2700 м; самая высокая кропка — гара Лёсер, вышыня якой складае 3466 м над узроўнем мора.
Парк ўключае ў сябе мноства розных экасістэм. Унутры парку знаходзіцца запаведнік для захавання арангутанаў Букіт Лаванг. Разам з нацыянальнымі паркамі Букіт-Барысан-Сеталан і Керынчы-Себлат, Гунунг-Лёсер утварае аб’ект сусветнай спадчыны.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт парку Архівавана 24 снежня 2010. (індан.)