Гурам Георгіевіч Тэтрашвілі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Гурам Тэтрашвілі
Guram Tetrashvili 2017.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гурам Георгіевіч Тэтрашвілі
Нарадзіўся 2 жніўня 1988(1988-08-02)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Тамбоў
Нумар 3
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2010 Сцяг Расіі Аўтадар (Уладзікаўказ) 94 (2)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Аланія-Д (Уладзікаўказ) 29 (0)
2012 — 2013 Сцяг Расіі Машук-КМВ (Пяцігорск) 26 (0)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Прамень-Энергія (Уладзівасток) 25 (0)
2015 — 2016 Сцяг Расіі Тосна 50 (2)
2017 — 2018 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала) 36 (0)
2019 Сцяг Беларусі Гомель 13 (0)
2019 — Сцяг Расіі Тамбоў

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2019.


Гурам Тэтрашвілі (нар. 2 жніўня 1988, Арджанікідзэ) — расійскі футбаліст, абаронца клуба «Тамбоў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец асяцінскага футбола, пачынаў прафесійную кар’еру ва ўладзікаўказскім «Аўтадары» ў 2007 годзе. У 2011 годзе, пасля расфарміравання «Аўтадара», перайшоў у «Аланія-Д». У сезоне 2012/13 таксама гуляў у трэцім дывізіёне за пяцігорскі «Машук-КМВ».

У 2013 годзе перайшоў ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію» з другога дывізіёна, правёў там паўтары гады. У канцы 2014 года далучыўся да «Тосна», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды. У студзені 2017 года разарваў канракт з «Тосна» і стаў іграком махачкалінскага «Анжы», у складзе якога 12 сакавіка 2017 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць маскоўскага «Спартака». У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Анжы».

У студзені 2019 года стала вядома аб вяртанні абаронцы ў «Анжы», аднак у сакавіку 2019 года ён падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў адным з асноўным абаронцаў «Гомеля». У ліпені 2019 года перайшоў у «Тамбоў»[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]