Густаў Фродынг
Выгляд
| Густаў Фродынг | |
|---|---|
| Gustav Fröding | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1860[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 лютага 1911[1][2][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ferdinand Fröding[d][1] |
| Маці | Emilia Fröding[d][6] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
| Гады творчасці | 1891 – 1911 |
| Мова твораў | шведская |
Густаў Фродынг (шведск.: Gustaf Fröding; 22 жніўня 1860, Альстэр, паблізу Карльстада, Вермланд — 8 лютага 1911, Грондаль, Стакгольм) — шведскі паэт, публіцыст.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва Упсальскім універсітэце. У зборніках «Гітара і гармонік» (1891) і «Новыя вершы» (1894) значнае месца займаюць фальклорныя матывы і рэалістычныя замалёўкі сялянскага побыту. Для зборніка «Пырскі і аскепкі» (1896) і інш. характэрныя трагічнае светаадчуванне і містычныя матывы. Паэзія Фродынга, звязаная з неарамантызмам, аказала ўплыў на шведскую паэзію 20 ст. У крытычных артыкулах «Натуралізм і рамантызм» і «Пра гумар» выступіў супраць натуралізму.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Samlade skrifter, bd 1-16, Stockh., 1922-25
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Gustaf Fröding — 1917.
- 1 2 Gustaf Fröding // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oscars kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6025/F I/1 (1906-1911), bildid: 00030169_00149, sida 146 Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ Fröding, Gustaf // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/94344204 — Svenskagravar.se. Праверана 1 жніўня 2020.
- ↑ Gustaf Fröding 1860–1911. Poet, författare. — Шведская царква. Праверана 26 мая 2019.
- ↑ Anna Eliana Emilia Fröding 1827-03-01 — 1887-09-02 Poet, skribent Праверана 2 снежня 2020.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).