Гусь-гуменніца — буйная птушка буравата-шэрай афарбоўкі, які нагадвае шэрую гусь. Дзюба чорная з аранжавай палоскай пасярэдзіне. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Самец і самка не адрозніваюцца па афарбоўцы, аднак самка некалькі драбней. Маса цела вагаецца ад 2,5 да 4,5 кг і вышэй. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142-175 см.
Гняздо на сухім грунце або купiне, у ямцы або на ўтаптанай сухой раслiннасцi; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух i пер'е наседжваючай самкі
Яйкi (3-4) пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82 х 56 мм.