Перайсці да зместу

Гызыларбат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гызыларбат
туркм.: Gyzylarbat
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 89 582 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+993 246
Гызыларбат на карце Туркменістана
Гызыларбат (Туркменістан)
Гызыларбат
Гызыларбат (Туркменістан)
Гызыларбат

Гызыларбат[2], раней Кізіл-Арват[3], Кызыл-Арват («прыгожая дзяўчына»), да 2022 года Сердар (туркм.: Serdar — «правадыр») — горад у Балканскім велаяце Туркменістана.

З часу свайго заснавання ў пачатку XX ст. пры будаўніцтве Закаспійскай чыгункі горад называўся Кізіл-Арват. Да 1988 года ўваходзіў у склад Краснаводскай вобласці і быў цэнтрам Кізыл-Арвацкага раёна.

Пасля здабыцця Туркменістанам незалежнасці ў 1991 годзе таксама ўжывалася форма Гызыларбат. 29 снежня 1999 года[4] пераназваны ў Сердар у гонар Сапармурата Ніязавасердар» у перакладзе з туркменскай мовы азначае «правадыр»), бо асірацелага пасля ашхабадскага землетрасення 1948 года Сапармурата адправілі ў Кізыл-Арвацкі дзіцячы дом, дзе ён жыў некалькі гадоў.

У 2022 годзе пераназваны ў Гызыларбат[2].

Горад размешчаны каля падножжа Капетдага, за 175 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра велаята Балканабада, за 219 км на паўночны захад ад Ашгабата.

На аэрадроме Кызыл-Арват у савецкі час базаваўся 217-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў 34-й АДІБ.

Колькасць насельніцтва Сердара — 45 000 чалавек (2013).

Год 1970 1991 2009
Насельніцтва 22 000[5] 34 700[6] 89 600[7]

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размешчаны вагонарамонтны, бавоўнаачышчальны і ёдны («Беракет») заводы, дывановая фабрыка[6] і тэкстыльны комплекс.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. а б Постановление Меджлиса Милли Генгеша Туркменистана (руск.). turkmenistan.gov.tm (10 лістапада 2022). Праверана 27 сакавіка 2024.
  3. БСЭ, 1969—1978.
  4. Электронный бюллетень «Изменения географических названий государств-участников СНГ (обновлённый по состоянию на 2019 г.)». Республика Туркменистан.(недаступная спасылка). Официальный сайт Росреестра. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 14 мая 2022.
  5. па ВСЭ
  6. а б «Современный толковый словарь». Издательсто «Большая советская энциклопедия». 1997 год.
  7. World Gazetteer: Usbekistan — die wichtigsten Städte