Гэтае цудоўнае жыццё
«Гэтае цудоўнае жыццё» (англ.: It’s a Wonderful Life) — амерыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысёра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 годзе. Фільм заснаваны на апавяданні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (англ.: The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 годзе[13]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я гады і папулярнасці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны перыяд.
Галоўны персанаж, Джордж Бейлі (Джэймс Сцюарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшанне яго анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверс). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы змянілася жыццё ў яго мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не з’явіўся на свет.
Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў класікай кінематографа[14][15]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасці.
Намінаваны на пяць прэмій Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амерыканскіх фільмаў усіх часоў Амерыканскага кінаінстытута[13] і займае 1-е месца ў спісе найбольш натхняльных амерыканскіх фільмаў усіх часоў[16].
Зноскі
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 снежня 2022.
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=14314&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.imdb.com/title/tt0038650/ Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmstarts.de/kritiken/39990-Ist-das-Leben-nicht-sch%C3%B6n%3F.html Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.filmaffinity.com/es/film682814.html Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-vita-meravigliosa/4066/ Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://stopklatka.pl/film/to-wspaniale-zycie Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=5762.html Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0038650/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 снежня 2022.
- ↑ а б AFI’s 100 Years… 100 Movies 10th Anniversary edition . American Film Institute. Праверана 15 ліпеня 2012.
- ↑ It’s A Wonderful Life Sequel in the Works . Time. Праверана 23 November 2014.
- ↑ It's a Wonderful Life . Encyclopedia Britannica. Праверана 15 ліпеня 2012.
- ↑ AFI’s 100 Years… 100 Cheers . American Film Institute. Праверана 15 ліпеня 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гэтае цудоўнае жыццё
- Гэтае цудоўнае жыццё на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1946 года
- Фільмы на англійскай мове
- Фантастычныя фільмы
- Фільмы-меладрамы ЗША
- Калядныя фільмы ЗША
- Чорна-белыя фільмы ЗША
- Фільмы Фрэнка Капры
- Фільмы пра анёлаў
- Экранізацыі апавяданняў
- Фільмы пра ЗША
- Нацыянальны рэестр фільмаў
- Ватыканскі спіс фільмаў
- Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг