Гіджак
Выгляд
Гіджак | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
![]() |

Гіджак — смычковы інструмент у таджыкаў, узбекаў, туркмен, каракалпакаў і уйгураў. Шарападобны корпус спераду зацягнуты скураной мембранай, круглая шыйка змацаваная з корпусам металічным стрыжнем, які выступае ў выглядзе ножкі, ёю пры гульні інструмент абапіраюць аб падлогу або аб нагу. Струн на старадаўніх інструментах 3, на сучасных 4, строй квартавы, у апошні час часцей квінтавы. Гук глухаваты, бубнячы тэмбр. Выкарыстоўваецца сола і ў ансамблях з іншымі народнымі інструментамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гіджак (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі