Перайсці да зместу

Таджыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таджыкі
Агульная колькасць 40 000 000 - 44 000 000
Рэгіёны пражывання Афганістан: 18 213 380 (2012) чал.
Таджыкістан: 7 206 939 чал.
Узбекістан: 15 419 709 чал.
Іран: 357 000 чал.
Расія: 200 303 чал.
Пакістан: 220 000 чал.
Кыргызстан: 42 636 чал.
Казахстан: 36 277 чал.
Украіна: 4 255 чал.
Беларусь: 871 чал.
Латвія: 123 чал.
Мова таджыкская, дары
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы персы, ягнобцы, асеціны

Таджыкі (тадж.: Тоҷик, перс.: تاجیک, дары: تاجک [tɔːd͡ʒɪ'k]) — народ, які размаўляе на розных дыялектах перса-таджыкскага кантынуума і насяляе рэгіёны на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай дзяржавы Іран, размешчаныя ў сучасным Афганістане, Таджыкістане , Узбекістане і Пакістане. Традыцыйныя землі таджыкаў ахопліваюць Ферганская даліну, Чач, даліну р. Зераўшан, басейн вярхоўяў Амудар'і (Пянджа), Мургаба і Кабула, а таксама басейны Гільменд і Аргандаба. У Афганістане да таджыкаў таксама звычайна адносяць персамоўнае насельніцтва басейнаў Герыруда і возера Хамун. Для Афганістана характэрныя таксама іншыя варыянты назвы гэтай групы насельніцтва: фарсіваны (персамоўныя), дэхкане (аселыя земляробы, гэта значыць тыя, хто не вядзе качавы лад жыцця). У Таджыкістане (і іншых краінах Сярэдняй Азіі) і Афганістане (разам з Пакістанам) прыняты дзве розныя формы літаратурнай мовы таджыкаў: таджыкская мова і дары адпаведна. Агульная колькасць таджыкаў па розных ацэнках складае ад 38 да 40 млн чал.

Таджычка Міс Брытанія 2005 года.

Выбітныя таджыкі

[правіць | правіць зыходнік]