Гімназія №1 імя Ф.Я.Перца г. Пінска
Гімназія №1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска | |
---|---|
Заснавана | 1939 год (школа), 1992 год (гімназія) |
Дырэктар | Засім Алег Анатольевіч |
Тып | ДУА |
Краіна | |
Адрас |
![]() |
Сайт | gymn1.pinsk.edu.by |
Гімназія №1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска (да 2010 года — Гімназія №1 г. Пінска) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Пінску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У доме №2 на скрыжаванні вуліц Альбрэхтоўскай і Замкавай (цяпер вуліц Кірава і Насырава) да рэвалюцыі 1917 года размяшчаўся паліцэйскі ўчастак. З прыходам польскай улады будынак перайшоў ва ўласнасць гараджаніна Абрамоўскага. Дом арэндавала польская агульнаадукацыйная сямігадовая школа №3. У будынку размясціліся швейная і сталярная майстэрні, а таксама кухня для заняткаў кулінарыяй. У падвальным памяшканні жыў гаспадар дома. Польская школа існавала да 1939 года.
З прыходам савецкай улады будынак быў муніцыпалізаваны. У кастрычніку 1939 года ў ім была адкрыта сярэдняя школа №4, у якой было 20 класаў-камплектаў з колькасцю вучняў 758 чалавек і калектывам з 23 настаўнікаў. У гады нямецкай акупацыі школа была ператворана ў армейскую казарму. У 1944 годзе, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, была адкрыта руская пачатковая школа №6. У 1945 годзе пачатковая школа была пераўтворана ў рускую няпоўную школу №4, калектыў настаўнікаў складаўся з 18 чалавек. Дырэктарам школы стаў Кавалеўскі Рыгор Кірылавіч, а завучам - Шатхіна Ніна Захараўна, а пазней - Давідан Міхал Рыгоравіч. Няпоўная сярэдняя школа мела два выпускі вучняў: у 1946 годзе - 19 вучняў і ў 1947 годзе - 25 вучняў. У 1947 годзе школа стала сярэдняй з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Першы выпуск вучняў адбыўся ў 1951 годзе, атэстаты атрымалі 17 чалавек. У 1954 годзе дырэктарам сярэдняй школы №4 была Марыя Міхайлаўна Сяргеенка, а завучам - Леў Міхайлавіч Бабінец.
У студзені 1957 года школа перасяляецца ў новы трохпавярховы будынак на вуліцы Карла Маркса, 13. У гэтым будынку ўжо была абарудавана спартыўная зала. Дырэктарам школы стаў былы партызан, настаўнік гісторыі Ігар Яўгенавіч Някрасаў. У 1961 годзе школа стала адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай палітэхнічнай агульнаадукацыйнай школай з вытворчым навучаннем. Вучні атрымлівалі спецыяльнасці шафёра, токара, электрагазазваршчыка, швеі-матарысткі, машыністкі, пераплётчыка.
У 1968 годзе дырэктарам стаў Ф. Я. Перац[1][2]. У 1992 годзе школа №4 была пераўтворана ў гімназію №1 — першую ў горадзе Пінску навучальную ўстанову новага тыпу[3]. З 2007 года па 2015 год дырэктарам гімназіі быў Лявоцкі Эдуард Мікалаевіч[4]. 22 студзеня 2010 года гімназіі было прысвоена імя Фёдара Якімавіча Перца. З 2015 года па дадзены момант дырэктарам гімназіі з’яўляецца Засім Алег Анатольевіч[5].
За 25 гадоў існавання гімназіі пуцёўку ў жыццё атрымалі 1225 навучэнцаў, сярод іх 303 медалісты, 52 пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 3 пераможцы міжнародных алімпіяд і навукова-даследчых конкурсаў. Штогадова больш за 90% выпускнікоў становяцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і іншых краін.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Балановіч — беларускі футбаліст.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Былы будынак
-
Новы будынак
-
Новы будынак
Зноскі
- ↑ Учителя Пинщины, воспитавшие славное поколение (руск.). Медиа-Полесье. Праверана 05.03.2018.
- ↑ Пинчане, изменившие жизнь своего города (руск.). Медиа-Полесье. Праверана 05.03.2018.
- ↑ Перец Федор Якимович (руск.)(недаступная спасылка). ПИНСК.ИНФО. Праверана 05.03.2018.
- ↑ Умер бывший директор первой гимназии Эдуард Левоцкий (руск.). Пінскі Веснік. Праверана 10.03.2018.
- ↑ В гимназии №1 кадровая перестановка: назначен новый директор (руск.). Пінскі Веснік. Праверана 10.03.2018.