Гістарычны горад мячэцяў Багерхат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістрарычны горад мячэцяў Багерхат*
Historic Mosque City of Bagerhat**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Бангладэш Бангладэш
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка [1]
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1985  (9 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Гістарычны горад мячэцяў Багерхат (бенг.: মসজিদের শহর বাগেরহাট)) — старажытны горад, пабудаваны ў XV стагоддзі, да нядаўняга часу лічыўся страчаным, з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Знаходзіцца каля сучаснага горада Багерхат, які адносіцца да акругі Кхулна, на паўднёвым захадзе Бангладэш, прыблізна ў 25 кіламетрах на паўднёвы усход ад Кхулны і 320 кіламетрах на паўднёвы захад ад Дакі[1]. Таксама вядомы пад назвай Халіфатабад[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам горада лічыцца цюркскі палкаводзец Улуг Хан Джахан, які памер прыкладна ў 1459 годзе[3].

Плошча архітэктурнага комплексу складае больш за 50 км², руіны старажытнага горада засяродзіліся каля зліяння рэкаў Ганг і Брахмапутра[4]. Супольна комплекс уключае ў сябе каля 360 будынкаў мячэцяў, палацаў, маўзалееў, жылых і грамадскіх аб'ектаў, рэзервуараў для прэснай вады, злучаных сеткай мастоў і брукаваных дарог, якія некалі звязвалі Багерхат з іншымі гарадамі.

Руіны горада і яго ісламскіх помнікаў аб'ядноўваюць у сябе мноства разнастайных Архітэктурных стыляў таго часу. Нароўне з гэтым фактам вылучаецца свой арыгінальны архітэктурны стыль, які атрымаў назву Хан-э-Джахан і стаў унікальным выключна для гэтага горада.

Сярод рэшткаў мячэцяў можна вылучыць Мячэць Гунбад, без архітэкрутных упрыгожванняў, але са мноствам купалоў (іх налічваецца 77) і прасторным малітоўным залам, які падзелены на сем нефаў. Гэта адна з найбольш старажытных мячэцяў на тэрыторыі Бангладэш.

Своесаблівай зонай сканцэнтравання архітэктурных аб'ектаў з'яўляецца мясцовасць каля руінаў маўзалея Улуг Хан Джахана, дзе захаваўся вялікі палацавы зал прыёмаў. Усыпальня хана Джахана Алі размешчана на высокім штучным халме, акружаным сценамі.

Акрамя гэтых масштабных помнікаў сярэднявечнай архітэктуры і культуры іслама, комплекс Халіфатабада ўключае ў сябе мячэці Сінгар, Бібі Бегні і Чунакхола; мячэці Раза Кхода, Зіндавір і Ранвіяпур.

З 1970 года ЮНЕСКА распрацавала і фінансуе розныя праекты па захаванню гістарычнага горадя мячэцяў Багерхат. На тэрыторыі Багерхата ЮНЭСКА выдзяліла больш за 50 помнікаў старажытнай культуры і архітэктуры, усе яны часткова ці цалкам былі паглынуты джунглямі, і цяпер там вядуцца работы па ачышчэнню і аднаўленню руінаў ад разбуральнага ўплыву расліннасці, мусонаў, высокай мінералізацыі глебы і іншых фактараў[5].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Buildings and Recommendations. Practical Survey of Individual Historic for Their Repair: a) Bagerhat and its environs 16–22. Unesco.org (1980). Праверана 15 May 2011.
  2. Mikey Leung; Belinda Meggitt (1 November 2009). Bangladesh. Bradt Travel Guides. pp. 261–. ISBN 978-1-84162-293-4. Праверана 15 May 2011.
  3. Bari, MA (2012). "Shatgumbad Mosque". In Islam, Sirajul; Jamal, Ahmed A. (рэд-ры). Banglapedia: National Encyclopedia of Bangladesh (Second ed.). Asiatic Society of Bangladesh.
  4. Historic Mosque City of Bagerhat. unesco.org. Праверана 15 May 2011.
  5. Исторический город мечетей Багерхат

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 321
рус.англ.фр.