Давід-Бек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік Давід-Беку ў Капане

Давід-Бек (арм.: Դավիթ Բեկ, ? - 1728) — дзеяч армянскага вызвольнага руху супраць іранскіх і турэцкіх заваёўнікаў. У 1722-25 узначаліў ўзброеную барацьбу капанскіх армян супраць Ірана, якая прывяла да амаль поўнага выгнання персаў з Усходняй Арменіі. У 1726-28 армяне пад правадырствам Давід-Бека змагаліся супраць туркаў, якія імкнуліся захапіць Закаўказзе.