Давід Майсеевіч Кулік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Майсеевіч Кулік
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Род дзейнасці урач, псіхіятр, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Навуковая сфера псіхіятрыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1941)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Давід Майсеевіч Кулік (1903—1994) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1941). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1956)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў (Ленінград, 1928). Працаваў у 2-й Савецкай бальніцы г. Мінска (1930—1933, загадчык псіхіятрычнага аддзялення), у Магілёўскай рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы (1933—1941, загадчык клінічнага аддзялення, старшы ардынатар)[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік начальніка псіханеўралагічнага шпіталя. Пасля вайны — у Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы (1945—1968, у 1945—1950 — галоўны ўрач), Магілёўскім абласным псіханеўралагічным дыспансеры (1950—1962 — в. а. галоўнага ўрача)[1].

Пасля выхаду на пенсію — у Ленінградзе, з 1982 — у Пушкіне Ленінградскай вобласці ў Доме ветэранаў навукі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: праблемы псіхіятрыі, псіханеўралогіі; псіхічныя ўскладненні пры малярыі; вопыт купіравання станаў ўзбуджэння ў клапатлівым аддзяленні (тэма дысертацыі)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малярийный энцефалит и его психопатология / Д. М. Кулик. — Могилев, 1955.
  • Кулик Давид Моисеевич // Книга памяти Могилевщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн. — Могилев, 2007. — С. 134 : фото.
  • Кулик Давид Моисеевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 390. (Информация: год смерти 1977 — ошибочный.)
  • Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. (В содержании: Кулік Д. М.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]