Перайсці да зместу

Давід Попавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Попавіч
рум.: David Popovici
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Клуб CS Dinamo București[d]
Нарадзіўся 15 верасня 2004(2004-09-15)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 190 см
Вага 120 000 кг
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да́від Попавіч (рум.: David Popovici, нар. 15 верасня 2004, Бухарэст) — румынскі плывец, які спецыялізуецца ў плаванні вольным стылем на дыстанцыях 100 і 200 м. Алімпійскі чэмпіён 2024 года на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем, двухразовы чэмпіён свету 2022 года, 4-разовы чэмпіён Еўропы.

У 2022—2024 гадах быў сусветным рэкардсменам на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

20 чэрвеня 2022 года Попавіч стаў другім самым маладым плыўцом, які выйграў спаборніцтвы на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем сярод мужчын на чэмпіянаце свету (пасля Ціма Шоу), яму было ўсяго 17 гадоў і 278 дзён.

13 жніўня 2022 года Паповіч стаў самым маладым рэкардсменам свету на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у гісторыі, спыніўшы гадзіннік на адзнацы 46,86 на чэмпіянаце Еўропы ў Рыме, пабіўшы сусветны рэкорд Сезара Сьелу, які пратрымаўся 13 гадоў.

На чэмпіянаце свету 2023 года ў Фукуоку стаў шостым на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і чацвёртым на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем.

На чэмпіянаце Еўропы 2024 года ў Бялградзе зрабіў залаты дубль на дыстанцыях 100 і 200 метраў вольным стылем.

29 ліпеня 2024 г. стаў выйграў золата на дыстанцыі 200 метраў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У фінале Попавіч праплыў за 1:44,72 (на 0,19 сек павольней, чым у паўфінале) і ўсяго на 0,02 сек апярэдзіў брытанца Мэцью Рычардса.

Зноскі

  1. David PopoviciRomanian Olympic and Sports Committee. Праверана 28 ліпеня 2022.
  2. https://www.olympedia.org/athletes/146364
  3. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.