Дакота Джонсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дакота Джонсан
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1989(1989-10-04)[1] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Дон Джонсан
Маці Мелані Грыфіт
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мадэль, кінапрадзюсар, дзіця-акцёр, бізнесмен
Узнагароды
IMDb ID 0424848
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дакота Маі Джонсан (англ.: Dakota Mayi Johnson; нар. 4 кастрычніка 1989, Остын, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса і мадэль. Найбольш вядомая дзякуючы ролі Анастэйшы Стыл у серыі фільмаў «Пяцьдзясят адценняў шэрага» (2015—2018), за ўдзел у якіх яна атрымала прэмію «People’s Choice Awards», намінацыю на прэмію BAFTA, а таксама іншыя намінацыі на розныя кінаўзнагароды.

Свой дэбют у кіно здзейсніла ў фільме «Жанчына без правіл» (1999). Грала другарадныя ролі ў такіх фільмах як, «Сацыяльная сетка» (2010), «Страшэнна прыгожы» (2011), «Мача і батан» (2012), «Трохі жанатыя» (2012) і «Need for Speed: Прага хуткасці» (2014). Пасля поспеху «Пяцідзесяці адценняў», знялася ў крымінальнай драме «Чорная імша» (2015), драме Лука Гуаданьё «Вялікі ўсплёск» (2015), у камедыі «У актыўным пошуку» (2016), у трылеры «Нічога добрага ў гатэлі „Эль Раяль“» (2018).

З’яўляецца дачкой акцёраў Мелані Грыфіт і Дона Джонсана, а яе бабуляй па маці з’яўляецца актрыса Тыпі Хедрэн.

Зноскі

  1. Dakota Johnson // GeneaStar