Далас
| Горад | |||||
| Далас | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Dallas | |||||
|
|||||
| 32°46′57″ пн. ш. 96°47′51″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Eric Johnson[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1841 | ||||
| Плошча | 997,1 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 131 м | ||||
| Водныя аб’екты | Трыніці (рака) | ||||
| Часавы пояс | UTC-6, летам UTC-5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1 240 499 чалавек (2007) | ||||
| Шчыльнасць | 1 391.9 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 214, 469, 972 | ||||
| Паштовы індэкс | 75201, 75202, 75203, 75204, 75205, 75206, 75207, 75208, 75209, 75210, 75211, 75212, 75214, 75215, 75216, 75217, 75218, 75219, 75220, 75221, 75222, 75223, 75224, 75225, 75226, 75227, 75228, 75229, 75230, 75231, 75232, 75233, 75234, 75235, 75236, 75237, 75238, 75240, 75241, 75242, 75243, 75244, 75246, 75247, 75248, 75249, 75250, 75251, 75252, 75253, 75254, 75260, 75261, 75262, 75263, 75264, 75265, 75266, 75267, 75270, 75275, 75277, 75283, 75284, 75285, 75287, 75301, 75303, 75312, 75313, 75315, 75320, 75326, 75336, 75339, 75342, 75354, 75355, 75356, 75357, 75358, 75359, 75360, 75367, 75368, 75370, 75371, 75372, 75373, 75374, 75376, 75378, 75379, 75380, 75381, 75382, 75389, 75390, 75391, 75392, 75393, 75394, 75395, 75397 і 75398 | ||||
|
|
|||||
| dallascityhall.com (англ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Далас (англ.: Dallas) — горад у ЗША, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Тэхас на рацэ Трыніці. Адміністрацыйны цэнтр акругі Далас. Разам з Форт-Уэртам і іншымі гарадамі агламерацыі (Арлінгтан, Гарланд, Дэнтан, Ірвінг, Мескіт і Плейна) Далас складае мегаполіс («metroplex») «Далас—Форт-Уэрт». Далас з'яўляецца 3-м па колькасці насельніцтва горадам Тэхаса і 9-м у ЗША (1 213 825 чалавек паводле звестак на 2005 год); сам мегаполіс «Далас—Форт-Уэрт» з'яўляецца 5-м па колькасці насельніцтва ў ЗША (5,7 млн чал.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Далас заснаваў у 1841 годзе гандляр Джон Нілі Браян, праз два гады пасля даследавання тэрыторыі ў 1839 годзе. Акруга Далас заснавана ў 1846 годзе і названа ў гонар Джорджа Даласа, адзінаццатага віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў. Аднак, дакладнае паходжанне назвы горада дагэтуль невядома. Жыхары звалі горад так прынамсі ўжо ў 1843 годзе, так што на цяперашні момант існуюць чатыры асноўныя тэорыі паходжання назвы:
- Названы ў гонар Джорджа Даласа;
- Названы ў гонар яго бацькі, Аляксандра Даласа, які камандаваў эскадрай караблёў у Мексіканскім заліве і міністра фінансаў ЗША падчас вайны 1812 года;
- Назва вылучана ў конкурсе ў 1842 годзе;
- Названы ў гонар сына Джорджа Даласа, які пазней заявіў, што бацька назваў горад «у гонар майго сябра Даласа» (асоба гэтага Даласа не ўсталяваная).
Статус гарадскога паселішча быў прысвоены Даласу ў 1856 годзе, а ў 1871 годзе ён стаў горадам.
У 1855 годзе група еўрапейскіх мастакоў і музыкантаў заснавалі на захад ад Даласа ўтапічную камуну (глядзіце утопія) пад назвай Ла Рэюн'ён. Калі камуна спыніла сваё існаванне, большасць людзей пераехалі ў Далас, дзе заснавалі арт-квартал, які існуе і дагэтуль у раёне Дзіп Элум каля цэнтра. У сучасным Даласе адчуваюцца моцныя тэатральныя традыцыі, гэта тычыцца як класічнага, так і эксперыментальнага рэпертуару. Таксама, у Даласе існуе актыўная музычная сцэна і разнастайныя канцэрты — частая з'ява ва ўсіх частках горада.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорты
[правіць | правіць зыходнік]Далас абслугоўваецца двума буйнымі камерцыйнымі аэрапортамі: Міжнародным Аэрапортам Далас/Форт-Уэрт (вядомым як DFW International) і Далас Лаў Філд.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Далас
- ↑ https://dallascityhall.com/government/citymayor/Pages/default.aspx Праверана 12 лютага 2023.
