Сан-Дыега
Горад
Сан-Дыега
San Diego
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сан-Дые́га[1] (англ.: San Diego) — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.
Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.
У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор’і гор Сан-Ісідра.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Сан-Дыега | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 31,1 | 32,2 | 37,2 | 36,7 | 36,7 | 38,3 | 37,8 | 36,7 | 43,9 | 41,7 | 37,8 | 31,1 | 43,9 |
Сярэдні максімум, °C | 18,4 | 18,3 | 18,7 | 19,7 | 20,3 | 21,6 | 23,7 | 24,7 | 24,4 | 22,7 | 20,6 | 18,2 | 20,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 13,9 | 14,4 | 15,2 | 16,5 | 17,8 | 19,1 | 21,1 | 22,0 | 21,4 | 19,3 | 16,3 | 13,6 | 17,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 9,4 | 10,4 | 11,8 | 13,3 | 15,2 | 16,7 | 18,6 | 19,3 | 18,4 | 15,9 | 12,0 | 9,1 | 14,2 |
Абсалютны мінімум, °C | −3,9 | 1,1 | 2,2 | 3,9 | 7,2 | 10,0 | 12,2 | 12,2 | 10,0 | 6,1 | 2,2 | 0,0 | −3,9 |
Норма ападкаў, мм | 50 | 58 | 46 | 20 | 3 | 2 | 1 | 1 | 4 | 15 | 26 | 39 | 265 |
Тэмпература вады, °C | 15 | 15 | 15 | 15 | 16 | 17 | 19 | 20 | 20 | 19 | 18 | 16 | 17 |
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide |
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XVI стагоддзі на тэрыторыі горада Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 годзе Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 года налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 годзе, місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).
Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Алкала-дэ-Энарэс, Іспанія
Варшава, Польшча
Уладзівасток, Расія
Джэлалабад, Афганістан
Іакагама, Японія
Кавітэ, Філіпіны
Кампінас, Бразілія
Леон, Мексіка
Перт, Аўстралія
Тайчжун, Тайвань
Тэма, Гана
Тыхуана, Мексіка
Чанджу, Паўднёвая Карэя
Эдынбург, Шатландыя
Яньтай, Кітай
Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
Сіэтл, Вашынгтон, ЗША
Лос Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Сан Францыска, Каліфорнія, ЗША
Анкорыдж, Аляска, ЗША
Лас Вегас, Невада, ЗША
Навачаркаск, Расія[2].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сан-Дыега // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сан-Дыега на Вікісховішчы |
---|
- City of San Diego Official Website
- City of San Diego TV — live video Архівавана 19 чэрвеня 2006.
- Where to go and what to see in San Diego Архівавана 12 сакавіка 2007.
- Official tourism site
- San Diego History Архівавана 7 лютага 2003.
- Movie of the San Diego Exposition, 1915
- Virtual San Diego
- Port of San Diego
- San Diego International Airport