Дамбартан
Выгляд
| Горад | |
| Дамбартан | |
|---|---|
| Dumbarton Dun Breatainn | |
| 55°56′55″ пн. ш. 4°32′50″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Шатландыя |
| Вобласць | Заходні Дамбартаншыр |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC0, летам UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 20550 чалавек (2001) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 01389 |
| Паштовы індэкс | G82 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дамба́ртан (англ.: Dumbarton, шатл. гэл.: Dùn Breatainn) — горад у Шатландыі, адміністрацыйны цэнтр вобласці Заходні Дамбартаншыр. Размешчаны на паўночным беразе ракі Клайд. Верагодна, з канца IV стагоддзя тут знаходзілася сталіца каралеўства Алт Клуіт (вядомага пазней як Стратклайд). Гэта дзяржава была ўтворана мясцовым брыцкім племем дамноніяў. Першы кароль дамноніяў — Керэтык Землеўладальнік, пабудаваў на скале крэпасць Дан-Брытан («брытанскі форт»), ад назвы гэтага замка і пайшла назва горада.