Даніла Какара
Поўнае імя | Эрарда Даніла Какара Дыяс | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 жніўня 1991[1] (32 гады)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сера | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Эрарда Даніла Какара Дыяс (ісп.: Danilo Erardo Cócaro Díaz, нар. 22 жніўня 1991, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Сера» з Мантэвідэа.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Эрнанам Фігерэда першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[2]. У мінскім клубе ў асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2013 года пакінуў «Дынама»[3] і ў хуткім часе вярнуўся ў клуб «Рэнтыстас»[4].
У ліпені 2016 года перайшоў у эквадорскі клуб «Фуэрса Амарылья». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком «Прагрэса». У сакавіку 2019 года перабраўся ў аўстралійскі паўпрафесійны клуб «Хоксберы Сіці», а ў студзені 2020 года далучыўся да клуба «Вілья-Тэрэса» з другога дывізіёна Уругвая. У студзені 2022 года перайшоў у «Сера».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Danilo Cócaro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Минское "Динамо" подписало двух уругвайцев
- ↑ «Динамо» рассталось с Кокаро Архівавана 20 жніўня 2013.
- ↑ Данило Кокаро вернулся в «Атлетико Рентистас»