Даніэль Столь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Даніэль Столь
шведск.: Daniel Ståhl
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзіўся 27 жніўня 1992(1992-08-27)[1][2] (31 год)
Грамадзянства
Рост 200 см
Вага 145 кг
IAAF 14375325
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэль Столь (швед. Daniel Ståhl; нар.27 жніўня 1992, Швецыя) — шведскі кідальнік дыска, алімпійскі чэмпіён (2020), двухразовы чэмпіён свету 2019 і 2023 гадоў, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2017 года 2018 года.

Ён браў удзел у чэмпіянаце свету 2015 у Пекіне, заняў пятае месца.

У 2016 годзе ён удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы, дзе зноў фінішаваў пятым. Даніэль таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў гэтым жа годзе, але не змог пераадолець кваліфікацыю і прабіцца ў фінал. Усяго праз пару тыдняў пасля няўдачы ў Рыа-дэ-Жанэйра Даніэль спаборнічаў на чэмпіянаце Швецыі ў Салентуне. Мала таго, што ён выйграў спаборніцтвы, дык ён яшчэ ўстанавіўшы асабісты рэкорд, здолеў паказаць лепшы вынік у Алімпійскім сезоне — 68,72 метра. Да канца года гэты вынік так і застаўся першым.

У чэрвені 2017 года шведскі спартсмен выканаў адзін з самых далёкіх кідкоў з вынікам 71,29 метра, устанавіўшы новы асабісты рэкорд і палепшыўшы нацыянальны рэкорд Швецыі.

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2017 года Столь заваяваў сярэбраны медаль, адзначыўшыся вынікам на 69,19 метра. Яго абышоў літоўскі атлет Андрус Гуджус на 2 сантыметры.

У Берліне на чэмпіянаце Еўропы 2018 года, ён зноў, прапусціўшы літоўца, стаў другім з вынікам 68,23 метра.

На перадалімпійскім чэмпіянаце планеты, які праходзіў у Катары, Даніэль заваяваў залаты медаль і стаў чэмпіёнам свету. Яго вынік склаў 67,59 метра.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, шведскі атлет, у кіданне дыска, з рэкордам чэмпіянатаў 71,46 метра стаў залатым медалістам чэмпіянату свету.

Зноскі