Дапаможнік для разумення (серыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дапаможнік для разумення
ням.: Sprachhelfer für die Verständigung
Выданне
Беларускі размоўнік серыі.
Жанр размоўнікі, слоўнікі
Аўтар Ганс Лёе (Zur Loye Hans)
Мова арыгінала нямецкая
Дата першай публікацыі 1940 – 1942
Колькасць старонак 36 – 50

«Дапаможнік для разумення» (ням.: Sprachhelfer für die Verständigung) — серыя нямецкіх размоўнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятарамі ўкладання першага слоўніка былі нямецкія студэнты, якія падчас сваіх вакацыяў накіроўваліся ў сельскую мясцовасць на збор ураджаю. Разам з імі працавалі французскія ваеннапалонныя. Дзеля таго каб спрасціць моўныя зносіны паміж нямецкімі сялянамі і французамі, было вырашана скласці картатэку перакладаў найбольш ужывальных у сельскай гаспадарцы слоў і выразаў, якая пазней была пакладзена ў аснову перакладнога слоўніка.

Выданне першага нямецка-французскага слоўніка серыі, паводле слоў аўтара перакладных даведнікаў, «было ўхвалена грамадскасцю і атрымала статус вядомага ва ўсіх колах перакладнога дапаможніка. Практычная каштоўнасць укладзенай распрацоўкі не выклікала сумненняў», што і падштурхнула да стварэння аналагічных слоўнікаў для англійскіх і рускіх ваеннапалонных. Перакладныя даведнікі з уключэннем украінскай і беларускай моў распрацоўваліся пазней як дапаможнікі для ажыццяўлення моўных зносін з сельскімі працаўнікамі. Тыраж кожнага перакладнога выдання складаў каля 10000 экземпляраў.

Кнігі серыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verkehr der deutschen Bauern mit den französischen und belgischen Kriegsgefangenen. – Neuburg: J.Prechter, 1940. – 36 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit russischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 40 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit englischen Kriegsgefangenen. – Berlin: Radetzki, 1942. – 38 S.;
  • Zur Loye H. Ukrainischer Sprachhelfer. – Berlin: Radetzki, 1942. – 48 S.;
  • Zur Loye H. Sprachhelfer für die Verständigung mit weißruthenischen Landarbeitern. – Berlin: Radetzki, 1942. – 50 S.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Любецкая. ГІСТОРЫЯ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XX-XXI стст. (бел.) . — 2010.