Дарожны затор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарожны затор у Дэлі, Індыя

Дарожны затор, ці аўтамабільная пробка — вялікая колькасць транспартных сродкаў на дарозе, якая рухаецца са значна меншай хуткасцю, чым звычайна на дадзенай частцы дарогі. Пры ўтварэнні затору значна зніжаецца прапускная здольнасць участка дарогі.

Прычыны затораў[правіць | правіць зыходнік]

Прычынай пробак на дарогах з'яўляецца павелічэння шчыльнасці патоку аўтамабіляў у рэзультаце паступлення патоку машын, перавышаючага іх прапускную здольнасць з-за павелічэння патоку ці зніжэння прапускной здольнасці дарогі.

Дарожны затор у Маскве

Павелічэнні прытоку машын адбываюцца па наступных прычынах:

  • масавыя сезонныя міграцыі насельніцтва да месцаў адпачынку і назад.
  • штодзённыя паездкі на працу і назад.

Зніжэнні прапускной здольнасці дарогі адбываюцца па наступных прычынах:

  • няправільная канструкцыя дарогі: наяўнасць рэзкіх звужэнняў, адсутнасць дадатковых палос разгону і тармажэння транспартных сродкаў, якія выконваюць павароты і заезд на дарогу, адсутнасць "кішэняў" для спынення транспартных сродкаў;
  • наяўнасць на дарогах рэзкіх зломаў, якія вымушаюць кіроўцаў зніжаць хуткасць для выканання манеўра;
  • наяўнасць скрыжаванняў з кругавым рухам;
  • паркоўкі на правай паласе дарогі;
  • дарожна-транспартнае здарэнне;
  • неспрыяльныя ўмовы для руху: дождж, туман, снег, галалёд, задымленне і інш.;
  • рамонт ці ўборка дарогі;
  • дрэнна наладжаныя святлафоры, з-за якіх транспарт вымушаны спыняцца на ўсіх скрыжаваннях.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]