Дарол Эрнандэс-Зіненка
Нарадзіўся | 15 лістапада 1989 (35 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Дарол Эрнандэс-Зіненка (нар. 15 лістапада 1989, Гавана, Куба) — кубінскі баскетбаліст. Мае беларускае паходжанне, маці родам з Беларусі. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў прафесійную кар’еру на Кубе, пасля гуляў у Мексіцы, Эквадоры.
У 2014 годзе па прыездзе ў Беларусь прыходзіў трэніравацца ў баскетбольны клуб «Цмокі», але з-за таго, што не былі аформлены ўсе патрэбныя дакументы, былі складанасці для супрацы. Выступаў за беларускія клубы БДУ (2014—2015), «Гродна-93» (2015—2016, 2024), ЦАР-Барысфен (2018—2019, 2020—2021), «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» (2021—2023).
У снежні 2024 года далучыўся да расійскага клуба Чалбаскет (Чалябінская вобласць)[1].
Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 2021—2022 гадах[2]. Раней прыцягваўся на збор беларускай нацыянальнай каманды ў 2016 годзе[3][4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (1): 2021/2022.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2015/2016, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2021, 2022.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2020.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Ігракі «БДУ» (баскетбол)
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Барысфена» Магілёў
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Чалбаскета» Чалябінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Гаване
- Баскетбалісты Кубы
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе