Кубак Беларусі па баскетболе
| Кубак Беларусі па баскетболе | |
|---|---|
Кубак Беларусі па баскетболе 2025 | |
| Від спорту | баскетбол |
| Заснавана | 1997 |
| Краіна |
|
| Кантынент | ФІБА Еўропа |
| Цяперашні чэмпіён | Мінск |
| Больш за ўсё тытулаў | Мінск (15 тытулаў) |
| Афіцыйны сайт | https://belarus.basketball/sorevnovaniya/kubok-muzhchiny |
Кубак Беларусі па баскетболе — штогадовы турнір, які праводзіцца з 1997 года Беларускай федэрацыяй баскетбола.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым пераможцам турніру стала каманда, складзеная з гульцоў мінскіх клубаў Аўтазаводзец-Джэнці і РВАР.
Першапачаткова турнір праводзіўся пад канец вясны, пасля заканчэння чэмпіянату Беларусі, пераможца вызначаўся па выніках групавога турніру. У 1999 годзе турнір стаў праводзіцца напярэдадні чэмпіянату краіны, а пераможца ўпершыню вызначаўся па выніках Фіналу чатырох. У пачатку-сярэдзіне 2000-х гадоў пераможца вызначаўся ў фінальным матчы паміж лепшымі камандамі групавога этапу.
З 2008 года гульні групавога этапу праходзілі восенню, а пераможца вызначаўся ў Фінале чатырох, які праходзіў у снежні. У 2017 годзе розыгрыш Кубка праходзіў восенню, пераможца і прызёры вызначаліся па выніках групавога турніру. У 2018 годзе турнір вярнуўся да фармату Фіналу чатырох.
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Медалі
[правіць | правіць зыходнік]Даныя прыведзеныя на канец Кубка Беларусі 2025.
| Каманда | Усяго | |||
|---|---|---|---|---|
| Мінск (Цмокі-Мінск, Мінск-2006) | 15 | 1 | 2 | 18 |
| Гродна-93 | 8 | 8 | 9 | 25 |
| Віталюр | 3 | 1 | 1 | 5 |
| Аўтазаводзец (Аўтазаводзец-РВАР) | 2 | 0 | 0 | 2 |
| Барысфен | 1 | 6 | 3 | 10 |
| Рубон (Лакаматыў) | 0 | 4 | 5 | 9 |
| Свіслач (АЗАА, РТІ-АЗАА) | 0 | 4 | 1 | 5 |
| Гомельскія рысі (Спартак-Кандытар, Сож-ГДУ) | 0 | 3 | 2 | 5 |
| Мінск-БНТУ (БК Мінск) | 0 | 1 | 2 | 3 |
| Папірус-Акдзімал | 0 | 1 | 0 | 1 |
| РТІ | 0 | 0 | 1 | 1 |
| РШВСМ | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Цмокі-Мінск-2 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]Даныя прыведзеныя на канец Кубка Беларусі 2025.
| Перамогі | Трэнер | Каманды |
|---|---|---|
| 5 | Аляксандр Барысаў | Гродна-93 (2000, 2001, 2002, 2003) Віталюр (2006) |
| 5 | Расціслаў Вяргун | Цмокі-Мінск (2017, 2019, 2020, 2021) Мінск (2022) |
| 5 | Андрэй Крыванос | Мінск-2006 (2009, 2010, 2011) Цмокі-Мінск (2012) Барысфен (2023) |
| 3 | Ігар Грышчук | Цмокі-Мінск (2014, 2015, 2016) |
| 2 | Аляксандр Таніеў | Аўтазаводзец-РВАР (1997) Аўтазаводзец-Джэнці (1999) |
| 2 | Міхаіл Фейман | Віталюр (2005, 2008) |
| 1 | Яўген Кец | Гродна-93 (1998) |
| 1 | Яўген Пустагвар | Гродна-93 (2004) |
| 1 | Юрый Чарняк | Гродна-93 (2007) |
| 1 | Дональдас Кайрыс | Цмокі-Мінск (2013) |
| 1 | Аляксандр Круцікаў | Цмокі-Мінск (2018) |
| 1 | Дзмітрый Кузьмін | Гродна-93 (2024) |
| 1 | Эдуард Кемен | Мінск (2025) |
Гульцы
[правіць | правіць зыходнік]Даныя прыведзеныя на канец Кубка Беларусі 2025.
| Перамогі | Гулец | Каманды |
|---|---|---|
| 15 | Аляксей Трасцінецкі | Віталюр (2005, 2006) Мінск-2006 (2009, 2010, 2011) Цмокі-Мінск (2012, 2013, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022) Гродна-93 (2024) |
| 9 | Уладзімір Шарко | Гродна-93 (1998, 2001, 2002, 2003) Віталюр (2005, 2006) Мінск-2006 (2009, 2010, 2011) |
| 9 | Аляксей Лашкевіч | Аўтазаводзец-РВАР (1997) Мінск-2006 (2010, 2011) Цмокі-Мінск (2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017) |