Дар’я Аляксандраўна Юркевіч
Выгляд
Поўнае імя | Дар’я Аляксандраўна Юркевіч |
---|---|
Нарадзілася |
6 сакавіка 1988 (37 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Пражыванне | Мінск, Беларусь |
Захапленні | дызайн пазногцяў |
Трапнасць стральбы | |
Паводле даных за | 2015/16 |
Агульная трапнасць | 84% |
Лежачы | 80% |
Стоячы | 88% |
Асабістых подыумаў |
1 (![]() ![]() ![]() |
Да́р’я Алякса́ндраўна Юрке́віч (нар. 6 жніўня 1988, Мінск) — беларуская біятланістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біятлонам пачала займацца ў родным Мінску. У 2009 годзе трапіла ў юніёрскую зборную краіны і выступала на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у канадскім Кенмары.
З сезона 2009/2010 прыцягваецца ў асноўную зборную Беларусі. Дэбют на этапах кубка свету адбыўся 20 студзеня 2010 года ў індывідуальнай гонцы ў італьянскай Антэрсельве. Юркевіч з 3 промахамі заняла 62-ое месца[1]. Знаходзіцца ў асноўнай зборнай Беларусі ў сезоне 2015/2016, а таксама паказала свой лепшы вынік у кар’еры 19 месца ў спрынце Эстэрсунда. У эстафеце Гохфільцэна у складзе зборнай Беларусі заняла 7 месца.
Цяпер біятланістка, акрамя Кубка свету, удзельнічае ў розыгрышы Кубка IBU.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбны прызёр Чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў: (2009)
- Бронзавы прызёр Сусветнай Зімовай Універсіяды: (2011)
- Бронзавы прызёр Этапу Кубка Свету: (Эстэрсунд, Швецыя, 30 лістапада 2016)
Удзел у Чэмпіянатах свету
[правіць | правіць зыходнік]Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Пр | МС | Эст | См |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | ЧС ![]() |
61 | - | - | - | 18 | - |
2017 | ЧС ![]() |
35 | - | - | - | - | - |
Агульны залік у Кубку свету
[правіць | правіць зыходнік]Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У сезоне 2011/2012 Дар’я Юркевіч на этапах Кубка свету паказала 100 % вынік у стральбе са становішча стоячы.
- У сезоне 2016/2017 Дар’я Юркевіч на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе паказала 100 % вынік у стральбе з палажэнняў стоячы і лежачы /20 з 20/.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль IBU(англ.)
- Профіль на сайце Беларускай федэрацыі біятлона Архівавана 24 ліпеня 2013.