Дар-эс-Салам (вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дар-эс-Салам (англ.: Dar es Salaam, суахілі: Mkoa wa Dar es Salaam) — вобласць у Танзаніі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дар-эс-Салам, у якім пражывае 93,9% насельніцтва вобласці.

Плошча 1393 км². Насельніцтва 5,4 млн (перапіс 2022 г.).

Размешчана на ўсходзе краіны, мае выхад да Індыйскага акіяну. На сушы цалкам аточаная вобласцю Пвані.

Падзяляецца на пяць акруг:

  • Кінандоні
  • Ілала
  • Тэмеке
  • Кігамбоні
  • Убунга

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]