Даўгабор’е (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічны помнік
Даўгабор’е
Краіна  Беларусь
Вёска Даўгабор’е
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000709шыфр 213В000709

Даўгабор’е — археалагічны помнік каля вёскі Даўгабор’е Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на левым беразе ракі Нешчарда каля былой в. Харанякі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 45 м, усходняя частка спадзістая. Заходні схіл стромкі, вышынёй 20 м. Уваход з паўночнага боку.

У 1968 годзе выявіў Г. В. Штыхаў, у 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт да 1 м. Раскопкі не праводзіліся. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 378—395.
  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.
  • Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.