Джавані Парызі
Выгляд
Джавані Парызі | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | Flash[2] |
Спецыялізацыя | бокс |
Нарадзіўся |
2 снежня 1967 |
Памёр |
25 сакавіка 2009[1] (41 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 57 кг[2] |
Джавані Парызі (італ.: Giovanni Parisi; 2 снежня 1967 — 25 сакавіка 2009) — італьянскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 1988 года.
На Алімпіядзе ў Сеуле Джавані Парызі выйграў тытул у вагавой катэгорыі да 57 кг. У двух паядынках ён перамог аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0), а тры (у тым ліку паўфінал і фінал) завяршыў датэрмінова.
У 1989 годзе перайшоў у прафесійны бокс. У 1990-х гадах быў чэмпіёнам WBO ў двух розных вагавых катэгорыях. Апошні бой правёў 8 кастрычніка 2006 года, дзе прайграў Фрэдэрыку Клозэ.
25 сакавіка 2009 года Джавані Парызі загінуў у аўтакатастрофе ля Вагеры (Ламбардыя) у лабавым сутыкненні яго аўтамабіля з грузавіком.
Зноскі
- ↑ http://www.fightnews.com/?p=7319
- ↑ а б Olympedia — 2006.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Калабрыі
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў правінцыі Павія
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баксёры Італіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі
- Алімпійскія чэмпіёны па боксе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
- Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах