Джон Бейнер
| Джон Бейнер | |
|---|---|
| John Andrew Boehner | |
| | |
| Род дзейнасці | палітык, прадпрымальнік, бізнесмен, выканаўчы дырэктар |
| Дата нараджэння | 17 лістапада 1949 (76 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Альма-матар |
|
| Партыя | |
| Узнагароды і прэміі |
медаль «Laetare»[d] (15 мая 2016) Dr. Nathan Davis Award for United States Representatives[d] (2016) |
| Аўтограф |
|
| Сайт | johnboehner.com |
Джон Эндру Бейнер (анг. John Andrew Boehner, 17 лістапада 1949, Рэдынг, штат Агая) — амерыканскі палітык, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з 5 студзеня 2011 года. Член Рэспубліканскай партыі ЗША. Змяніў на гэтай пасадзе Нэнсі Пелозі пасля таго, як рэспубліканская партыя па выніках давыбараў у Кангрэс вярнула сабе большасць дэпутатаў.
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў паўднёва-заходнім Агая ў сям'і нямецкага і ірландскага паходжання. Сям'я ўтрымоўвала бар, у якім Бейнер дапамагаў з васьмі гадоў. У 1968 годзе, падчас В'етнамскай вайны паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША, але ўжо праз 8 тыдняў быў адпраўлены ў запас па медыцынскіх паказаннях. У 1977 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра бізнесу і адміністрацыі ва ўніверсітэце Ксаўе, затым працаваў у гандлёвай кампаніі Nucite Sales, даслужыўся да пасады дырэктара кампаніі.
У 1990 годзе балатаваўся ў Кангрэс ад штата Агая, і адразу быў абраны. У далейшым абіраўся ад гэтай жа акругі 10 разоў.
Зноскі
- 1 2 http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=B000589
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/john-a-boehner-1949 Праверана 17 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Speaker John Boehner Official site for the Speaker's Office (англ.)
- Congressman John Boehner Архівавана 4 ліпеня 2014. Official U.S. House site (англ.)