Джордж Тайлер Вуд
Джордж Тайлер Вуд | |
---|---|
англ.: George Tyler Wood | |
Род дзейнасці | палітык, бізнесмен |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1795 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1858 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Аўтограф |
Джордж Тайлер Вуд (англ.: George Tyler Wood; 12 сакавіка 1795, акруга Рандалф, Джорджыя — 3 верасня 1858, Пойнт-Бланк, Тэхас) — 2-гі губернатар Тэхаса, член дэмакратычнай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 сакавіка ў акрузе Рандалф штата Джорджыя. Бацька сканаў, калі Джордж было пяць гадоў. У 19 гадоў Вуд сабраў роту добраахвотнікаў для ўдзелу ў Крыцкай вайне. Падчас дзелавой паездкі ў 1837 годзе ў горадзе Міледжвіл Вуд сустрэўся з маладой удавой Мартай Гіндрэт. 19 верасня таго ж года яны пажаніліся. Марта нарадзіла Вуду дваіх дзяцей. У 1837—1838 гадах Вуд быў членам Генеральнай асамблеі Джорджыі. У 1839 годзе Вуд з сям’ёй пераехалі ў рэспубліку Тэхас. Яны пасяліліся недалёка ад цяперашняга горада Пойнт-Бланк. Там Вуд разбіў плантацыю. У 1841 годзе Джордж Вуд выбраўся ў Палату прадстаўнікоў рэспублікі Тэхас ад акругі Ліберці. У 1845 годзе ў рамках працэсу далучэння Тэхаса да ЗША ён ад акругі Ліберці ўдзельнічаў у канстытуцыйным канвенце. Па ўваходжанні Тэхаса ў саюз Вуд увайшоў у Сенат штата. Калі пачалася Амерыкана-мексіканская вайна, ён сышоў у адстаўку і ў рангу палкоўніка ўзначаліў другі тэхаскі добраахвотніцкі горны полк. Вуд удзельнічаў у тым ліку ў бітве пры Мантэрэі.