Фрэнсіс Лабак
| Фрэнсіс Лабак | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Hardin Richard Runnels[d] | ||||||
| Пераемнік | Edward Clark[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Edward Clark[d] | ||||||
| Пераемнік | Pendleton Murrah[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 кастрычніка 1815[1][2] |
||||||
| Смерць |
22 чэрвеня 1905[1][2] (89 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Род войскаў | Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі | ||||||
| Званне | палкоўнік | ||||||
Фрэнсіс Лабак (англ.: Francis Lubbock; 16 кастрычніка 1815, Б’юфарт, Паўднёвая Караліна — 22 чэрвеня 1905, Осцін, Тэхас) — 9-ы губернатар Тэхаса, 6-ы віцэ-губернатар Тэхаса, член дэмакратычнай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фрэнсіс Лабак нарадзіўся 16 кастрычніка 1815 года ў горадзе Б’юфарт у Паўднёвай Караліне. У 1836 годзе ён пераехаў у Тэхас. Калі Тэхас быў у статусе рэспублікі, Лабак займаў пасаду кантралёра бюджэту Тэхаса. У 1857 годзе ён быў абраны віцэ-губернатарам Тэхаса ад дэмакратычнай партыі. У 1859 годзе яму не ўдалося пераабрацца. У 1861 годзе, пасля сэцэсіі Канфедэратыўных штатаў, Лабак выйграў губернатарскія выбары. Ён актыўна падтрымліваў прызыў прыдатных да ваеннай службы грамадзян у войска КША. У 1863 годзе, з заканчэннем губернатарскіх паўнамоцтваў, Лабак у рангу падпалкоўніка пайшоў пад камандаванне генерала Джона Магрудэра. У 1864 годзе ён быў прызначаны ад’ютантам Джэферсана Дэвіса. Пасля паражэння канфедэратаў Лабак і Дэвіс паспрабавалі ўцячы з Рычманда, але былі злоўлены ў Джорджыі. Лабак на 8 месяцаў быў заключаны ў форт Дэлавэр. З 1878 па 1891 год ён займаў пасаду скарбніка штата Тэхас. 22 чэрвеня 1905 года ва ўзросце 89 гадоў Лабак памёр.
Зноскі
- 1 2 Francis Lubbock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Francis Richard Lubbock // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 чэрвеня 2024.