Джузэпіна Ваніні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джузэпіна Ваніні
італ.: Giuseppina Vannini
GiuseppinaVannini.jpg
Дата нараджэння 7 ліпеня 1859(1859-07-07)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1911(1911-02-23)[1][2][3] (51 год)
Месца смерці
У ліку блаславёны
Дзень памяці 23 лютага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джузэпіна Ваніні (7 ліпеня 1859, Рым — 23 лютага 1911, Рым) — італьянская святая, законніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Правяла большую частку свайго дзяцінства ў сірочым прытулку недалёка ад плошчы святога Пятра, страціўшы бацьку ў чатыры гады і маці ў сем гадоў. Яна вырасла сярод сясцёр міласэрнасці, якія кіравалі прытулкам.

У 1892 годзе, ягледзячы на праблемы са здароўем, заснавала Кангрэгацыю дачок св. Каміла, якія і сёння клапоцяцца пра духоўнае і фізічнае здароўе хворых. Нягледзячы на першапачатковыя цяжкасці, за 20 гадоў супольнасці гэтых сясцёр распаўсюдзіліся па ўсім свеце.

Сёння супольнасць дачок св. Каміла налічвае 800 сясцёр у 22 краінах. Бальніца Джузэпіны Ваніні ў Рыме названа ў гонар заснавальніцы кангрэгацыі[4].

Зноскі

  1. а б Iosephina Vannini, s., 1859-1911 // Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross
  2. а б Giuditta Adelaide Agata Vannini // GCatholic.org — 1997.
  3. а б Schäfer J. Josefina Vannini // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. Пяць новых святых атрымаў Каталіцкі Касцёл