Джуліус Ірвінг
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Dr. J | ||||||||||||
Нарадзіўся |
22 лютага 1950[1] (74 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||
Рост | 201 см | ||||||||||||
Вага | 93 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | лёгкі форвард | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джуліус Вінфілд Ірвінг II (англ.: Julius Winfield Erving II, нар. 22 лютага 1950, Рузвельт, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у камандах АБА «Вірджынія Сквайрз» (1971—1973) і «Нью-Ёрк Нетс» 1973—1976), а таксама ў камандзе НБА «Філадэльфія-76» (1976—1987). Чэмпіён НБА 1983 года, 2-разовы чэмпіён АБА (1974, 1976), MVP НБА 1981 года, 3-разовы MVP АБА (1974, 1975, 1976), 7 разоў уваходзіў у сімвалічныя зборныя па выніках сезону НБА (1978, 1980—1983 — першая каманда; 1977, 1984 — другая каманда), акрамя таго 5 разоў уваходзіў у сімвалічныя зборныя па выніках сезона АБА (1973—1976 — першая каманда; 1972 — другая каманда), 11-разовы ўдзельнік матча ўсіх зорак НБА (1977—1987) і 5-разовы ўдзельнік матча ўсіх зорак АБА (1972—1976). У 1996 годзе уключаны ў лік 50 найлепшых гульцоў НБА, а ў 1997 годзе ўвайшоў у лік 30 найлепшых гульцоў АБА.
Спартыўная мянушка — Доктар Джэй (англ. Dr. J).
Зноскі
- ↑ Julius Erving // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.