Леброн Джэймс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол (мужчыны)
Чэмпіянат свету
Бронза Японія 2006
Чэмпіянат Амерыкі
Золата Лас-Вегас 2007
Алімпійскія гульні
Бронза Афіны 2004
Золата Пекін 2008
Золата Лондан 2012

Лебро́н Рэ́йман Джэймс (англ.: LeBron Raymone James; нар. 30 снежня 1984, Акран, Агая) — амерыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за каманду «Лос-Анджэлес Лэйкерс»[1] і Нацыянальную зборную ЗША.

Чэмпіён НБА 2012 года ў складзе «Маямі Хіт». Двухразовы Алімпійскі чэмпіён (2008, 2012).

16 студзеня 2013 года стаў самым маладым гульцом у гісторыі НБА, які здолеў набраць 20 000 ачкоў[2].

18 жніўня 2022 года Джэймс зноў падпісаў з «Лос-Анджэлес Лэйкерс» двухгадовую здзелку на 97,1 мільёна долараў.[3][4] Падаўжэнне кантракта зрабіла Джэймса самым высокааплатным спартсменам у гісторыі НБА з 528,9 мільёна долараў, абагнаўшы Кевіна Дюранта па прыбытку за ўвесь час.[5]

7 лютага 2023 года форвард «Лос-Анджэлес Лэйкерс» падняўся на першае месца ў гісторыі НБА паводле колькасці ачкоў за кар’еру. У матчы з «Аклахомай» 38-гадовы баскетбаліст дасягнуў адзнакі ў 38 388 ачкоў і абыйшоў такім чынам Карыма Абдул-Джабара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]