Джэймс Брукс (мастак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Брукс
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, настаўнік
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1906(1906-10-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1992(1992-03-09)[4][5][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Джэймс Брукс (англ.: James Brooks; 1906, Сент-Луіс, штат Місуры — 1992, Брукхейвен, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-абстракцыяніст.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на амерыканскім Поўдні, у Сэнт-Луісе, штат Місуры. Пераязджае ў Тэхас, дзе з 1923 па 1925 год вывучаў жывапіс у даласкім Паўднёвым метадысцкім універсітэце. З 1926 года мастак жыве ў Нью-Ёрку, тут у 1927—1930 гадах вучыўся на курсах Лігі студэнтаў-мастакоў.

У 1938 годзе стварыў насценныя роспісы ў Публічнай бібліятэцы Квінса, у 1942 годзе — у аэрапорце Ла Гуардыя ў Нью-Ёрку. У перыяд з 1942 па 1945 год, падчас Другой сусветнай вайны — 3-гадовая служба ва ўзброеных сілах ЗША. Потым жыў у Егіпце і Турцыі. Пасля вяртання ў 1946 годзе на радзіму выкладаў у нью-ёркскім Калумбійскім універсітэце, а з 1948 года — у інстытуце Прата, у Брукліне.

У 1952 годзе мастак удастоены першай прэміі «Міжнароднай выставы мастакоў» пры інстытуце Карнегі, у Філадэльфіі.

Зноскі

  1. а б в г http://www.nytimes.com/1992/03/12/arts/james-brooks-an-artist-is-dead-abstract-expressionist-was-85.html Праверана 25 снежня 2016.
  2. James Brooks
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. James BrooksOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Cernuschi A. James (ii) Brooks // Brooks, James (ii) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T011544
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.