Джэймі Кэмпбел Баўэр
Джэймі Кэмпбел Баўэр | |
---|---|
Jamie Campbell Bower | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Джэймс Кэмпбел М. Баўэр |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1988[1][2] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, спявак, мадэль, тэатральны акцёр, тэлеакцёр |
Кар’ера | 2007 — цяпер. час |
IMDb | ID 2570429 |
![]() |
Джэймс Кэмпбел М. «Джэймі» Баўэр (англ.: James Campbell M. «Jamie» Bower, нар. 22 лістапада 1988 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, вядомы сваёй роляй Энтані Хоўпа у фільме Ціма Бёртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» і роляй Кая ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джэймі Кэмпбел Баўэр нарадзіўся ў Лондане;[3] маці — Эні, музычны менеджар, бацька — Дэвід, працаўнік кампаніі «Gibson Guitar Corporation», ёсць малодшы брат Сэмюэль.[4] Вучыўся ў прыватнай школе Bedales School у Хэмпшыры і быў членам Нацыянальнага музычнага моладзевага тэатра (National Youth Music Theatre).[3] «Мае бацькі ўсвядомілі, што гэта мая натура — іграць. Я пайшоў у моладзевы тэатр і знік там. Да 16 лёт удзельнічаў у кожным спектаклі». У 15 лёт браў удзел у оперы Роджэра Уотэрса «Ca Ira in Rome» — «я лічыў, што маё сэрца належыць музычнаму тэатру. Жадаў быць гэтакай зоркай Вест Энда». Таксама Джэймі працаваў мадэллю ў агенцтве Select Model Management у Лондане[3] Джэймі добра спявае і з’яўляецца вакалістам у гурце «The Darling Buds».[5].
Добра сябруе з іншым вампірам з «Маладзіка» Эдзі Гатэгі, які выконвае там ролю Лорана.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Кар’ера Джэймі пачалася ў 2007, калі сябар сям’і Лора Мішэль Келі прадставіла яго свайму агенту. Яшчэ вучачыся ў школе, ён атрымаў ролю Энтані Хоўпа у фільме «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», у якім ён здымаўся з Джоні Дэпам, Хеленай Бонэм Картэр і ўсё той жа Лорай Мішэль Келі. У наступным годзе ён з’явіўся ў фільме Гая Рычы «Рок-н-рольшчык».[5] А ў 2009 зняўся ў ролі вампіра Кая з клана Вальтуры ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».[6] Таксама ў 2008 годзе іграў у серыяле «Зняволены» — амерыканскім рэмейку аднайменнага англійскага серыяла 1960-х гадоў.[7]
Здымаўся ў фільмах «Гары Потэр і Дарункі Смерці», дзе ён іграе маладога Гелерта Грын-дэ-Вальда, у будучыні — магутнага цёмнага чараўніка.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Сустракаўся з модным дызайнерам Зоі Грэм[8].
Напачатку 2010 стала вядома, што Джэймі ўжо паўгода сустракаецца з Боні Райт, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак і здымаецца разам у фільме «Гары Потэр і Дарункі Смерці»[9][10]. А ў сярэдзіне красавіка 2010 з’явіліся чуткі, што пара заручана і рыхтуецца да вяселля[11]. На адкрыццё парку забаў 16 чэрвеня 2010 года «Чароўны свет Гары Потэра», Боні аспрэчыла гэтыя чуткі[12].
Праз год, у сярэдзіне красавіка 2011 года, Джэймі Кэмпбел Баўэр выпусціў заяву, што ён заручаны з Боні[13].
Зноскі
- ↑ Jamie Campbell Bower // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jamie Campbell Bower // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Vilkomerson, Sara. He’s 19, He’s Beautiful And He’s Bloody Good , The New York Observer (11 снежня 2007). Праверана 17 лютага 2008. Архівавана 14 снежня 2007.
- ↑ Whitworth, Melissa. Fresh blood: Jamie Campbell Bower's teen thrills , This Is London (16 лістапада 2009). Праверана 21 лістапада 2009.
- ↑ 5,0 5,1 Exclusive Q&A with Jamie Campbell Bower, Rising Star of Sweeney Todd: The Demon Barber of Fleet Street , Gibson.com (15 студзеня 2007). Праверана 4 сакавіка 2008. Архівавана 9 лютага 2009.
- ↑ British newcomer joins Twilight . BBC News. British Broadcasting Corporation (30 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 30 сакавіка 2009.
- ↑ West, Dave 'Jericho' star, Wilson join ITV's 'Prisoner' . Digital Spy (25 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 27 ліпеня 2008.
- ↑ Джэймі Кэмпбел Баўэр сустракаецца з іншай " StarsLife. Навіны шоу-бізнесу, свецкая хроніка, знакамітасці, зоркі шоу-бізнесу, навіны каралеўскіх сем’яў
- ↑ Spletnik — Парачкі: ведзьма і вампір — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр
- ↑ People.com Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Боні Райт і Джэймі Кэмпбел заручаны
- ↑ Bonnie Wright NOT Engaged to Jamie Campbell-Bower | Bonnie Wright, Daniel Radcliffe, Harry Potter, Jamie Campbell Bower, Rupert Grint, Tom Felton | Just Jared Jr. — JJJ Архівавана 27 лістапада 2010.
- ↑ Spletnik — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр абвясцілі пра змовіны
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Джэймі Кэмпбел Баўэр на Вікісховішчы |
---|
- Джэймі Кэмпбел Баўэр на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- * Джэймі Кэмпбел Баўэр ў сацыяльнай сетцы «Twitter» (англ.)
- Jamie Campbell Bower Source @ Jamie-Bower.com Архівавана 16 чэрвеня 2012. (англ.)