Джэліл Асані
Нарадзіўся |
12 верасня 1995[1] (25 гадоў) ці 12 красавіка 1996[2] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 6[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Джэліл Асані (макед.: Џелил Асани, алб.: Xhelil Asani; нар. 12 верасня 1995, Кічава, Паўночная Македонія) — паўночнамакедонскі футбаліст албанскага паходжання, абаронца амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў клубах роднага Кічава «Напрэдак» і «Влазрымі». Улетку 2015 года далучыўся да албанскага «Бюліса», у пачатку 2016 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Металурга». З лета 2016 года выступаў за мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета».
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон у стартавым складзе жодзінцаў на пазіцыі левага абаронцы, аднак пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[4].
Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком клуба «Шкендыя», але згуляў за яго толькі ў двух матчах. У студзені 2018 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал». У ліпені 2018 года далучыўся да баснійскага клуба «Младаст» Добай Какань, а ў наступным годзе стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да лістапада 2019 года.
У студзені 2020 года далучыўся да амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс».
Зноскі
- ↑ Xhelil Asani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 https://www.uslchampionship.com/xhelil-asani Праверана 21 ліпеня 2020.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Джелилом Асани. football.by.
- ↑ Джелил Асани покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Паўночнай Македоніі
- Ігракі ФК Пітсбург Рыверхаўндс
- Ігракі ФК СКА-Хабараўск
- Ігракі ФК Младаст Добай Какань
- Ігракі ФК Маш’ал
- Ігракі ФК Шкендыя
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Пемброўк Атлета
- Ігракі ФК Металург Скоп’е
- Ігракі ФК Бюліс Балш
- Ігракі ФК Влазрымі
- Ігракі ФК Напрэдак Кічава