Перайсці да зместу

ФК Тарпеда-БелАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарпеда-БелАЗ
Torpedo-belaz_logo_main.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Тарпеда-БелАЗ“»
Мянушкі «аўтазаводцы», «чорна-белыя», «жодзінцы»
Заснаваны 1961
Горад Жодзіна, Беларусь
Стадыён «Тарпеда»
Умяшчальнасць: 6524
Дырэктар Станіслаў Вазняк
Галоўны трэнер Аляксей Бага
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2025 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).

Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўным пунктам у гісторыі каманды.

Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.

У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і патрапіў у стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.

У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». Праз міжнародныя санкцыі і паветраную блакаду «Тарпеда-БелАЗ» вымушана было правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, праз што хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.

Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Старт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паразы ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

У 2023 годзе «Тарпеда-БелАЗ» добра пачало чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідараў у табліцы. 28 мая 2023 года клуб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перайграўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ (2:0). Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канферэнцый УЕФА, дзе, аднак, адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. У чэмпіянаце праз шматлікія нічыі «Тарпеда-БелАЗ» хутка перастала прэтэндаваць на чэмпіёнства, аднак працягвала прэтэндаваць на бронзавыя медалі і ў выніку фінішавала на трэцім месцы, другі раз у гісторыі заваяваўшы медалі айчыннага чэмпіянату.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1961—1967: «Ракета»
  • 1967—1969: «Аўтазаводзец»
  • 1969—1988: «Тарпеда»
  • 1989—1992: «БелАЗ»
  • 1992—2010: «Тарпеда»
  • з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»

Рэспубліка Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2026 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

№ Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
25 Беларусь Бр Цімафей Юрасаў 2003
99 Беларусь Бр Макар Масленікаў 2007
3 Украіна Аб Яўген Чагавец 1998
4 Беларусь Аб Уладзімір Манаеў 2004
6 Беларусь Аб Кірыл Прамудраў (капітан) 1992
13 Беларусь Аб Аляксей Залескі 1994
19 Беларусь Аб Ілья Руцкі 1999
20 Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў 2002
22 Беларусь Аб Захар Баранок 2006
66 Беларусь Аб Арсеній Агееў (у арэндзе з «Лакаматыва») 2004
88 Беларусь Аб Мацвей Міхайрын 2005
96 Беларусь Аб Уладзіслаў Мялько 2004
2 Кот-д’Івуар ПА Ламін Махамед Бамба 2005
№ Паз. Імя Нар.
7 Беларусь ПА Арцём Быкаў 1992
8 Беларусь ПА Максім Будзько 2004
10 Беларусь ПА Цімафей Шаркоўскі 2004
11 Расія ПА Аляксандр Ламавіцкі 1998
14 Беларусь ПА Міхаіл Ладуцька 2004
15 Беларусь ПА Раман Жалезны 2004
18 Беларусь ПА Мікіта Корзун 1995
27 Беларусь ПА Максім Гаявы 2002
30 Беларусь ПА Вадзім Пабудзей 1994
68 Беларусь ПА Даніла Жульпа 2004
9 Арменія Нап Грэнік Петрасян 2001
16 Нігерыя Нап Наджы Агба 2006
29 Нігерыя Нап Стэфан Альфрэд 1997
89 Беларусь Нап Аляксандр Французаў (у арэндзе з «Лакаматыва») 2004

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
№ Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Уладзіслаў Кролік (у «Нафтане» да снежня 2026 года) 2005
21 Беларусь Нап Вадзім Кісялёў (у «Юні Ікс Лабс» да снежня 2026 года) 2005

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Аляксей Бага (нар. 1981) — галоўны трэнер
  • Беларусь Алег Чарнуха (нар. 1974) — начальнік каманды
  • Беларусь Валерый Тарасенка (нар. 1981) — старшы трэнер
  • Беларусь Уладзімір Нявінскі (нар. 1973) — трэнер
  • Беларусь Яўген Крэсік (нар. 1993) — трэнер
  • Беларусь Уладзімір Чарнуха (нар. 1995) — трэнер
  • Беларусь Уладзімір Гаеў (нар. 1977) — трэнер брамнікаў

«Тарпеда-БелАЗ-2»

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2026 рэзервовая каманда пад назвай «Тарпеда-БелАЗ-2» выступае ў Другой лізе

№ Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Арсеній Кітаеў 2007
Беларусь Бр Назар Чыж 2006
Беларусь Аб Максім Вішнякоў 2008
Беларусь Аб Гардзей Кавалеўскі 2008
Беларусь Аб Аляксандр Кароткі 2006
Беларусь Аб Дзмітрый Маклак 2007
Беларусь Аб Вячаслаў Астроўскі 2008
Беларусь Аб Іван Садоўскі 2008
Беларусь Аб Мацвей Серада 2009
Беларусь Аб Аляксандр Фамін 2007
Беларусь ПА Станіслаў Бальцэвіч 2009
Беларусь ПА Кірыл Бязрукаў 2009
Беларусь ПА Павел Бязрукаў 2007
Беларусь ПА Канстанцін Багдановіч 2006
Беларусь ПА Яраслаў Голубеў 2007
Беларусь ПА Адрыян Каралёў 2008
№ Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Арсеній Стануль 2007
Беларусь ПА Мікіта Чалей 2009
Беларусь ПА Глеб Чаркас 2009
Беларусь ПА Дзмітрый Чаркас 2009
Беларусь ПА Глеб Яроцкі 2006
Беларусь Нап Платон Каролік 2008
Беларусь Нап Мікіта Матусевіч 2009
Беларусь Нап Уладзіслаў Налівайка 2008
Беларусь Нап Уладзіслаў Скаўпнёў 2006

Трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ-2»

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Дзяніс Каролік (нар. 1979) — галоўны трэнер
  • Беларусь Аляксандр Гранькоў (нар. 1978) — трэнер
  • Беларусь Аляксандр Чаркас (нар. 1989) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)1315501013–31101/16 фіналу
1992/93Першая (Д1)1732242617–6881/8 фіналу Вылет у Другую лігу
1993/94Другая (Д2)8288101024–29261/8 фіналу
1994/95Другая (Д2)10301161337–35281/16 фіналу
1995Другая (Д2)111436513–15151/16 фіналу
1996Другая (Д2)72489724–20331/16 фіналу
1997Другая (Д2)530148837–25501/16 фіналу
1998Першая (Д2)5301510558–31551/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)7301111855–43441/16 фіналу
2000Першая (Д2)7301361144–36451/16 фіналу
2001Першая (Д2)128213456–13661/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2002Вышэйшая (Д1)526134938–27431/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)6301310744–25491/8 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)430192957–28591/16 фіналу
2005Вышэйшая (Д1)426145740–25471/8 фіналу
2006Вышэйшая (Д1)1126791021–2730Чвэрцьфінал
2007Вышэйшая (Д1)4261110528–21431/16 фіналу
2008Вышэйшая (Д1)13307101325–36311/8 фіналу
2009Вышэйшая (Д1)826107931–2237Фіналіст
2010Вышэйшая (Д1)1133771933–58281/16 фіналу
Пераходныя матчы[заўв 1]21103–1
2011Вышэйшая (Д1)6339141037–41411/16 фіналу
2012Вышэйшая (Д1)1130591617–3924Паўфінал
Пераходныя матчы[заўв 2]21014–1
2013Вышэйшая (Д1)5321261433–38421/8 фіналу
2014Вышэйшая (Д1)4321311838–30501/16 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)7261061031–2936Уладальнік
2016Вышэйшая (Д1)530139847–3348Чвэрцьфінал
2017Вышэйшая (Д1)530149743–27511/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)530167736–18551/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)6301361141–3645Чвэрцьфінал
2020Вышэйшая (Д1)330168655–3756Паўфінал
2021Вышэйшая (Д1)8301061438–4336Чвэрцьфінал
2022Вышэйшая (Д1)8301110935–3243Уладальнік
2023Вышэйшая (Д1)3281213333–1849Паўфінал
2024Вышэйшая (Д1)330188445–2162Фіналіст
2025Вышэйшая (Д1)6301310743–3049Чвэрцьфінал
  1. ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
  2. ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.

Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) упэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Матчы ў адказ Вынік
2010/2011 Ліга Еўропы 1 к/р Ісландыя Фюлкір (Рэйк’явік) 3:0 (Х) 3:1 (Г) 6:1
2 к/р Сербія ОФК (Бялград) 2:2 (Г) 0:1 (Х) 2:3
2015/2016 Ліга Еўропы 1 к/р Албанія Кукесі 0:2 (Г) 0:0 (Х) 0:2
2016/2017 Ліга Еўропы 2 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 2:1 (Г) 1:0 (Х) 3:1
3 к/р Аўстрыя Рапід (Вена) 0:0 (Х) 0:3 (Г) 0:3
2020/2021 Ліга канферэнцый 2 к/р Данія Капенгаген 1:4 (Г) 0:5 (Х) 1:9
2023/2024 Ліга канферэнцый 2 к/р Рэспубліка Кіпр АЕК (Ларнака) 2:3 (Х) 1:1 (Г) 3:4
2024/2025 Ліга канферэнцый 1 к/р Малдова Мілсамі (Архей) 2:4 (Х) 0:0 (Г) 2:4

2025/2026 Ліга канферэнцый 1 к/р Паўночная Македонія Работнічкі (Скоп’е) 3:0 (Х) 1:0 (Г) 4:0

2 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:3 (Г) 1:4

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. ↑ Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Тарпеда-БелАЗ». Праверана 28 сакавіка 2024.
  3. ↑ Футбол. На 85-м году жизни умер заслуженный тренер Беларуси Михаил Андружейчик (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 чэрвеня 2022.