Джэсіка Андэрсан
Джэсіка Андэрсан | |
---|---|
шведск.: Jessica Andersson[1] | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Jessica Elisabeth Andersson[1] |
Род дзейнасці | спявачка, мадэль, студыйны музыкант |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1973[2] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Сайт | jessicaandersson.com (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэcіка Элісабет Андэрсан (швед. Jessica Elisabeth Andersson, нар. 27 кастрычніка 1973, Спонга, Швецыя) — шведская спявачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спявала ў шоў «Svensk Schlager» у Трольхетане. Таксама працавала мадэллю, у шведскай газеце аб модзе Café. У 2002 годзе, будучы на апошніх месяцах цяжарнасці прыняла ўдзел у першым сезоне рэаліці-шоў «Fame Factory».
З 2002 па 2006 год выступала ў складзе дуэта Fame разам з пераможцам першага «Fame Factory» Магнусам Бэклюндам. У складзе дуэта Fame прадстаўляла Швецыю на Еўрабачанне-2003 у Рызе і заняла 5 месца з песняй «Give Me Your Love».
У 2003 годзе была названая самай сэксуальнай жанчынай Швецыі. У 2006 годзе выступіла з уласнай версіяй песні Eurythmics «Sweet Dreams» на Дзіцячым Еўрабачанні ў якасці запрошанага артыста.
Восенню 2007 і вясной 2008 года сыграла галоўную ролю ў мюзікле «Маленькі магазін жахаў» (Little Shop of Horrors), створаным тэатрам горада Хальмстад, за гэтую ролю атрымала «Залатую маску» (Guldmasken).
Атрымала зорку ў парку славы Трольхетан, пасля таго, як увосень 2009 года мясцовыя жыхары назвалі яе «легендай» горада.
У 2011 годзе заняла першае месца ў праграме «Let’s Dance» канала TV4, дзе яе партнёрам па танцах быў Крысц’ян Лоотус.
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 29 лістапада 2019.
- ↑ а б Andersson, Jessica Elisabeth // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 24 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэсіка Андэрсан