Дзедка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзедка[1] (укр.: скарбник, руск.: кладенец) — міфічная істота ў славянскіх народаў, якая ўвасабляе сабой даравальніка багацця.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзедка — пажылы мужчына з вогненна-чырвонымі вачыма і доўгай чырвонай барадой. Ён блукае па дарогах і палях, апрануты з жабрацкія адзення, з торбай на плячы. У Дзедкі старая вопратка, дзіравы капялюш, анучы на нагах.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паданняў беларускага народа, Дзедка адорвае тых людзей, каго сустракае на сваім шляху. Хадзіла легенда, што калі Дзедку сустрэне няшчасны чалавек ці бедны, то перад тым як заўважыць Дзедку чалавек засынае. Пакуль той спіць, Дзедка адорыць бедняка грошамі.

Калі ж Дзедку сустрэне багаты, але няшчасны чалавек, то Дзедка паказвае яму ў сне што трэба зрабіць, каб стаць шчаслівым. Дзедка заўсёды з’явіцца там, дзе закапаны скарб. Самага Дзедку людзі не бачаць, а толькі заўважаюць яго чырвоныя як агні вочы. Хто заўважыць такія агні, можа смела ісці на іх — там будзе закапаны скарб або ляжаць мяшочак з грашыма. На агеньчык трэба кінуць капялюш або пук валасоў, тады скарб апынецца ля самай паверхні зямлі. Калі кінуць чаравікі або лапці, то скарб апусціцца так глыбока ў зямлю, што прыйдзецца ўсё жыццё яго адкопваць.[1]

У народных гаворках былі выказванні: «Каб не Дзедка — прапаў», «Дзедка дапамог гору».

Зноскі

  1. а б Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008