Дзейнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзе́йнасць — працэс (працэсы) актыўнага ўзаемадзеяння суб'екта з аб'ектам, падчас якога суб'ект задавальняе якія-небудзь свае патрэбнасці, дасягае мэты. Дзейнасцю можна назваць любую актыўнасць чалавека, якой ён сам надае некаторы сэнс. Дзейнасць характарызуе свядомы бок асобы чалавека (у адрозненне ад паводзін).

Дзейнасць можна падзяліць на этапы. Можна вылучыць у якасці этапаў:

  • працэс уцягвання ў дзейнасць,
  • працэс мэтапакладання
  • працэс праектавання дзеянняў,
  • працэс ажыццяўлення дзеянняў,
  • працэс аналізу вынікаў дзеянняў і параўнанне іх з пастаўленымі мэтамі.

Колькасць і змест этапаў, якія розныя даследчыкі вылучаюць у дзейнасці, вызначаецца выключна задачамі і мэтамі даследчыка. Мадэлі дзейнасці ў гэтым выпадку будуюцца з меркаванняў выгоды, карыснасці і дастатковасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]