Дзень Арафат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзень Арафатмусульманскае свята, апошні дзень Хаджа, які адзначаецца ў 9-ы дзень 12-га месяца мусульманскага месяцовага календара зульхіджа, прыкладна праз 70 дзён пасля заканчэння месяца Рамадан. У гэты дзень удзельнікі Хаджа наведваюць гару Арафат каля Мекі і здзяйсняюць намаз у яе падножжа.

Згодна з ісламскай традыцыі, Арафат — гэта месца, дзе ісламскі прарок Мухамад правёў развітальную пропаведзь з групай мусульм, якiя суправаджалі яго ад хаджу да канца свайго жыцця.

У гэты дзень ўзнагароджанне або кара мусульманам за добрыя або грахоўныя ўчынкі павялічваецца. Роўна, як і вага грахоў у гэты дзень павялічваецца ў некалькі разоў. Да заходу сонца вернікі стаяць і замольваюць грахі. За свае набожныя дзеі чалавек, які імкнецца да Алаха з чыстым намерам, у Судны дзень убачыць ўзнагароджанне за яго. Пост у дзень Арафат лічыцца самым важным з тых учынкаў, якія набліжаюць вернікаў да Алаха.

Дзень Арафат папярэднічае святу Курбан-байрам. У гэты дзень пілігрымы, якія здзяйсняюць хадж, стаяць на гары Арафат. Для ўсіх мусульман, акрамя паломнікаў, пажадана ў гэты дзень пасціцца.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]