Кааба
Выгляд
| Славутасць | |
| Кааба | |
|---|---|
| араб. الكعبة араб. الكعبة المشرفة | |
| | |
| 21°25′21″ пн. ш. 39°49′34″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | іслам |
| Дата заснавання | VI стагоддзе |
| Вышыня | 12,95 м[1] |
Кааба (араб. الكعبة) — мусульманская святыня ў выглядзе кубічнай пабудовы ва ўнутраным двары Забароненай Мячэці (Мекка). Мае толькі адзін уваход; адсутнічаюць вокны. Унутры Каабы, у яе правым вуглу на вышыні каля паўтара метраў размешчаны свяшчэнны для ўсіх мусульман Чорны камень (верагодна, метэарытнага паходжання). Вакол Каабы падчас хаджу адбываецца абрад таваф. Кааба служыць кіблай — арыенцірам, да якога звяртаюць свой твар мусульмане ўсяго свету падчас малітвы.

Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кааба
